weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 2° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
04.05.2014 16:35 ,

Мядзел. Чаму сталі чэмпіёнамі? Таму што згуртаваныя

Абыграўшы ўсіх мясцовых сапернікаў, каманда Мядзела  заканамерна заняла першае месца ў чэмпіянаце раёна па міні-футболе. Капітан каманды Віктар Гіль аналізуе, што паспрыяла перамозе, і канстатуе, што ўзровень чэмпіянату расце. 

– Як удалося перамагчы?

– Мае меркаванне такое: выйгралі за кошт таго, што ў нас згуртаваная каманда. З дзяцінства ведаем адзін аднаго, у футбол гуляем. Доўгі час трэніруемся разам.

 Раней, як не было ў Мядзеле фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, у зале санаторыя “Сосны” гулялі.  

Таксама ўважліва разбіралі прайшоўшыя гульні. І пасля мінулага сезона было моцнае жаданне рэабілітавацца. Мы настройваліся тады на перамогу, але не атрымалася, былі трэцімі.

Прытым, наша каманда ўзроставая  – сярэдні ўзрост каля 37-ці год. З аднаго боку, гэта перашкаджае гуляць, бо сілы ўжо не тыя, але затое вопыт ёсць.

– Ці адбыліся змены ў складзе параўнанні з мінулым чэмпіянатам?

–  Узмацніліся адным гульцом – да каманды далучыўся Валодзя Рагель. Але ён і раней з намі трэніраваўся.

– Хто апроч вас, у складзе каманды?

Яўген Лаеўскі, Віктар Карзевіч, Анатоль Байко, Аляксандр Клечка, Уладзімір Рагель, Аляксандр Падбярэзскі, Генадзь Койра, Аляксандр Якубоўскі, Антон Шыдлоўскі, Віктар Качарго.

– Які самы складаны матч быў у чэмпіянаце?

– З мінулагоднім чэмпіёнам – камандай “Зубраня”. Там маладыя хлопцы гуляюць – практычна ўсім да 30 год, шмат бегаюць. Барацьба была вельмі ўпартай. Выйгралі матч з лікам 5:4. Уключылі ўсе свае магчымасці. І пашчасціла нам больш: моманты былі і ў іх, і ў нас. Мы свае рэалізавалі.

– Чэмпіянат праводзіўся ў другі раз. Што пра яго ўзровень скажаце?

– Узровень каманд расце – узяць тыя ж каманды райваенкамата, СДЮШАР ды іншыя. Вельмі добра, што заявілі дзіцячую каманду “Юніёр”. Трэба, каб больш дзіцячых каманд удзельнічала – для таго, каб іх узровень рос. Бо мы ўжо старэем, неабходна, каб змена была. Добра, што ўдзельнічала ў чэмпіянаце каманда з Пастаў (яна гуляла па-за конкурсам). Моцная каманда, у гульнях з ёй набываеш вопыт.  

– На наступны чэмпіянат якія планы?

– Будзем старацца ўтрымаць першае месца. Заўсёды складаней утрымаць тытул, чым заваяваць яго, бо на гульні з чэмпіёнам іншыя каманды сур’ёзна настройваюцца.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце