weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
16.05.2014 11:01 ,

Два жыхары Вілейкі кралі з лецішчаў: зафіксавана восем фактаў

Райадзел Следчага камітэта 12 мая ўзбудзіў тры крымінальныя справы за крадзяжы ў дачыненні да двух непрацуючых жыхароў Вілейкі.  

Яны ўвечары 7 красавіка са двара лецішча ў вёсцы Міхневічы скралі тры блокі рухавіка і пярэднюю частку кузава ад аўтамашыны “Опель-Астра”. Каштавала ўсё каля пяці мільёнаў рублёў.

Праз два дні з незачыненага хлява ў двары лецішча ў вёсцы Гарыдавічы віляйчане скралі чатыры колы ад аўтамашыны “ГАЗ-52”, два няспраўныя рухавікі і іншую маёмасць. Пацягнула здабыча на суму каля 23 мільёнаў рублёў. Яны ж уначы 11 красавіка зноў жа з незачыненага хлява на лецішчы ў вёсцы Губы вынеслі дзве трубкі руберойда, плуг ды іншае.

Гэта не ўсе “подзвігі” віляйчан. Усяго на рахунку дуэта восем фактаў крадзяжоў з лецішчаў і пустуючых дамоў на Вілейшчыне, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце