weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
28.06.2014 18:49 ,

За незаконна здабытага лася заплаціш 45 мільёнаў рублёў

Незаконна здабудзеш лася - заплаціш 45 мільёнаў.

Ад 26 чэрвеня ўступілі ў сілу новыя рэдакцыі Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання і Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Таксама зацверджаны таксы для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў выніку незаконнага адабрання або знішчэння дзікіх жывёл і шкоднага ўздзеяння на асяроддзе іх пражывання.

 У сярэднім таксы за незаконную здабычу дзікіх жывёл павялічаныя ў тры разы.

Пры незаконнай здабычы аленя высакароднага, лася неабходна будзе выплаціць 300 базавых велічынь (45 мільёнаў рублёў), а за дзіка і казулю 18 мільёнаў рублёў (120 базавых велічынь). Пры незаконнай здабычы рыбы за аднаго акуня, плотку неабходна будзе выплаціць 150000 рублёў (адна базавая велічыня), за аднаго шчупака, ляшча – 450000 рублёў (тры базавыя велічыні), за аднаго вугра –  2250000 рублёў (15 базавых велічынь).

Новай рэдакцыяй унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў у існуючыя правілы.

У новай рэдакцыі Правілаў палявання ўстаноўлена патрабаванне неабходнасці мець адзнаку ў картцы аб выплаце дзяржпошліны або квітанцыю аб яе выплаце.

У правілах маюцца абмежаванні па знаходжанні з паляўнічай зброяй у паляўнічых угоддзях. Забараняецца выкарыстанне і нашэнне патронаў,  падрыхтаваных куляй і карцеччу пры паляванні на дробную дзічыну. Ёсць тлумачэнні, што з’яўляецца шротам і карцеччу. Карцеч – гэта металічныя шарыкі дыяметрам больш за пяць міліметраў. Чакае крымінальная або адміністрацыйная адказнасць за знаходжанне ў паляўнічых угоддзях і на дарогах з прадукцыяй палявання без дакумента, які пацвярджае права яе набыцця.

Лавіць рыбу па-новаму

Таксама ёсць значныя змены ў Правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Уводзяцца абмежаванні па выкарыстанні прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў.

Так, калі раней дазвалялася выкарыстоўваць да 10 кручкоў, то па новай рэдакцыі правілаў уводзіцца абмежаванне да пяці.

Дадзеныя абмежаванні не адносяцца да вадаёмаў фонду запасу, гэта значыць не арандаваныя. На такіх вадаёмах будзе дазволена выкарыстоўваць да 10 кручкоў, падводнае паляванне і тролінг (лоўлю рыбы на дарожку з выкарыстаннем матора), але толькі для сябраў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Але трэба мець на ўвазе, што на некаторыя вадаёмы мясцовымі органамі ўлады будуць накладзеныя абмежаванні. Уся неабходная інфармацыя па забарон і абмежаванні будзе размяшчацца на сайтах Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і мясцовых органаў улады, а таксама ў сродках масавай інфармацыі.

Забараняецца лоўля рыбы з выкарыстаннем гурткоў, ставак, жэрліц, калабашак у начны час, а таксама без ўказання на іх прозвішча і ініцыялаў рыбалова і пакіданне іх без візуальнага кантролю.

Змененая прамысловая мера для шчупака (40см) і сазана (20 см). Уводзіцца забарона на лоўлю судака з 15 красавіка па 30 мая.

Падчас вясновага абмежаванні на лоўлю рыбы дазваляецца лавіць у светлы час сутак адной вудай ці спінінгам з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, а таксама са штучных збудаванняў.

Тлумачэнні па правілах можна атрымаць у Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8-01797-50740.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце