weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3426
1 долар 2.0542
100 рас.руб. 3.0768
23.09.2014 09:27 ,

Маладзечанец пад спайсам голым забраўся ў чужую кватэру і залез у гарачую ваду

Такі выпадак здарыўся летась з маладзечанцам. Мужчына з прыяцелямі ўжыў спайс, пасля чаго страціў над сабой кантроль.

– Зусім голы, ён разбіў спачатку чужую машыну, каб сагрэцца, а калі гэта не дапамагло, разбіў у чужой кватэры балконныя шыбы, залез у кватэру і адразу накіраваўся ў ванну, уключыў гарачую ваду і сеў у яе, –  кажа Сяргей Шытыка, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС. – Гаспадыня кватэры выклікала міліцыю. Калі мужчына адышоў ад спайсу, ён сказаў, што курыў цыгарэту, а пасля нічога не памятае.

– Раней курыльныя сумесі былі вельмі дарагія. Яны найбольш распаўсюджваліся ў Салігорску.

Паступова спайсы прый­шлі і ў наш рэгіён. Як вядома міліцыі, іх пачалі распаўсюджваць у Маладзечне ад 2011 года. І штогод усё больш.

– Цяпер спайс стаў дастаткова танным нар­котыкам, − тлумачыць міліцыянер. − За 100 грамаў людзі плацяць каля 800 тысяч рублёў. Кошт павялічваецца, калі яго перапрадае шмат людзей, кожны дадае сваю суму, якую забірае сабе.

Распаўсюджваюць наркотык праз інтэрнэт

Найчасцей пакупнік і прадавец знаходзяць адзін аднаго праз інтэрнэт. Звычайна прадавец спайсу і пакупнік не ведаюць адзін аднаго і не перасякаюцца. Грошы з інтэрнэт-кашалька пераводзяцца на іншы рахунак, а сам тавар знахо­дзіцца ў такім месцы, пра якое ведаюць толькі двое.

Спайс забаронены. Яго вытворцы часта мяняюць хімічную формулу. Таму асабліва складана прадугледзець, наколькі непапраўныя наступствы будзе мець арганізм з-за гэтага рэчыва.

У Маладзечанскім раёне ў 2013 годзе зарэгістравана 29 выпадкаў незаконнага абароту наркотыкаў без мэты збыту, з мэтай збыту – 12. На 2014 год гэтыя лічбы выраслі – 35 і 16 выпадкаў адпаведна.

Кураць спайс перад заняткамі

– Неяк мы зайшлі ў адзін з каледжаў Мала­дзечна, – расказвае Сяргей Шытыка. – На занятках некалькі хлопцаў сядзелі нерухома, нават вачыма не міргалі. Адразу бачна, што яны пад спайсам. Павезлі іх у псіханеўралагічны дыспансер, дзе спецыялісты ўзялі аналіз крыві і мачы, адправілі ўзоры ў лабараторыю. Па аналізах − усе чыста. У гэтым уся праблема. Па аналізах немагчыма вызначыць, ужываў чалавек гэты наркотык ці не, а толькі па паводзінах. Спачатку людзі паво­дзяць сябе спакойна, як анёлачкі, а потым  становяцца неадэкватнымі.

Праз адну-дзве гадзіны наркатычнае ап’я­нен­не праходзіць.

Цяпер міліцыя праводзіць акцыю “Стоп-спайс”. Супрацоўнікі чытаюць інфармацыйна-прафілактычныя лекцыі ў школах і каледжах,  ездзяць у рэйды па забаўляльных клубах. У такіх установах яны адчуваюць пах спайсу, але вызначыць, хто курыў, не проста.

Штомесяц ад перадазіроўкі ў рэанімацыю трапляе 1-2 чалавекі

Начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дзмітры Сухоцкі расказвае, што найчасцей спайсы распаўсюджваюць людзі ад 16 да 23 гадоў.

Сёлета аднаго са збытчыкаў курыльных сумесяў з Маладзечанскага раёна асудзілі на 10 гадоў.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце