weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
30.09.2014 11:26 , AЎТАР(Ы): Настасся Роўда, Наталля ТУР

Прайшлі трэція заняткі курсаў "Мова Нанова" ў Маладзечне (Фота)

Пастаянныя наведнікі курсаў "Мова Нанова" ў Маладзечне.

Тэма – мода. Вывучалі, што такое Рrêt-à-porter, лук, лук-бук ды іншыя модныя азначэнні.

Хто не патрапіў на заняткі, можа паглядзець усе гэтыя словы і іх тлумачэнне на сайце курсаў. Як і граматычную частку занятку – неалагізмы.

У гасцях у гэты вечар, 29 верасня, былі маладая беларуская дызайнерка Таццяна Уладыка і гурт «Navi».

Творчым заданнем было прыдумаць новае значэнне вядомым усім словам. І фантазія ва ўсіх ажыла.

Подыум стаў школьным калідорам, сукенка – мадэллю, якая дэманструе адзенне для сабак, панчохі – паненкай, пальчаткі – тымі, хто сядзіць у чаце і курыць, а аксаміт – сонечнай раніцай.

Навучэнцы не змаглі проста слухаць Арцёма Лук'яненку з Ксеніяй Жук і пайшлі танцаваць.

Навучэнцы не змаглі проста слухаць Арцёма Лук’яненку з Ксеніяй Жук і пайшлі танцаваць.

Гурт Navi.

Гурт Navi.

На курсы ходзяць з дзецьмі.

На курсы ходзяць з дзецьмі.

Хлопчык − адзін з самых актыўных наведнікаў заняткаў.

Хлопчык − адзін з самых актыўных наведнікаў заняткаў.

Як жа без агульнага фота напрыканцы заняткаў?

Як жа без агульнага фота напрыканцы заняткаў?

“Мова Нанова-Маладзечна” распачынае новы сезон. У новым месцы (Відэа)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце