weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
04.11.2014 17:08 ,

Рэабілітацыйны цэнтр "Надзея" на Вілейшчыне уступіў ў свой 21-ы год (Фотарэпартаж)

24 верасня 1994 года рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр Надзея прыняў першых дзяцей. Сёння цэнтр адначасова прымае 310 чалавек, а ў летні час – 450 чалавек. Працягласць змены – 24 дні.

Жыхар нямецкага горада Людвігсгефен на Рэйне Марк Ноер сказаў, наведваючы дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр “Надзея” на беразе Вілейскага вадасховішча, што цяпер ён ведае, куды ідуць грошы з яго царкоўнага падатку.

Лютаранская евангелічная царква Германіі стаяла ля вытокаў прадпрыемства “Надзея-21 стагоддзе”. І па сёння з’яўляецца адным з асноўных фундатараў дабрачыннага праекта, ў фокусе якога цэнтр “Надзея”.

5 верасня 1994 года рэабілітацыйны цэнтр прыняў першых чарнобыльскіх дзяцей. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 24 верасня. Сёння гэта таварыства з абмежаванай адказнасцю “Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Надзея”.

У 2014 годзе цэнтр – сучасны комплекс жылых, медыцынскіх, гаспадарчых будынкаў, гульнявых пляцовак, сельскагаспадарчы ўчастак, пчальнік. Акрамя нямецкіх партнёраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, японскіх сяброў, якія сталі ўдзельнікамі праекта, свой уклад ў аздараўленне чарнобыльскіх дзяцей робяць дзесяткі арганізацыі і прыватных асоб з Беларусі, іншых краін.

Дзіцячы цэнтр “Надзея” рэалізуе праекты ў супрацоўніцтве з больш чым 30 дабрачыннымі арганізацыямі з 11 краін свету па санаторна-курортным лячэнні дзяцей.

Гэта дзеці, якія пастаянна жывуць на тэрыторыях, забруджаных радыяцыяй, з анкалагічнымі захворваннямі, з недобранадзейных і малазабяспечаных сем’яў, дзеці-сіроты, з абмежаванымі магчымасцямі.

Ад 1994 года да жніўня 2014 года тут прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 69 тысяч 660 дзетак.

Жыхар заходнегерманскага горада Людвігсгефен на Рэйне Марк Ноер з жонкай Святланай (справа), на экскурсіі ў цэнтры Надзея. Яе правялі вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Таццяна Мейсак (другая злева) і перакладчыца Настасся Кубыка (злева).

У працэдурным спелеакабінеце. Работнікі цэнтра імкнуцца забяспечыць якаснае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне дзяцей, якія сюды прыязджаюць з усёй Беларусі і ў першую чаргу з Гомельшчыны.

У працэдурным спелеакабінеце. Работнікі цэнтра імкнуцца забяспечыць якаснае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне дзяцей, якія сюды прыязджаюць з усёй Беларусі і ў першую чаргу з Гомельшчыны.

Адна са скульптур, што ўпрыгожвае цэнтр. Маці і Дзіця. Аўтар – Токасі Ёкота, Чарнобыльскі дзяцячы фонд, Японія.

Адна са скульптур, што ўпрыгожвае цэнтр. Маці і Дзіця. Аўтар – Токасі Ёкота, Чарнобыльскі дзяцячы фонд, Японія.

На тэрыторыі Надзеі.

На тэрыторыі Надзеі.

Дзеці ў цэнтры заўсёды выбіраюць для сябе занятак па душы. Звычайна яны наведваюць не адзін, а два, а то і тры гурткі. На большае не хапае проста часу).

Дзеці ў цэнтры заўсёды выбіраюць для сябе занятак па душы. Звычайна яны наведваюць не адзін, а два, а то і тры гурткі. На большае не хапае проста часу).

І нараджаецца вясёлка...

І нараджаецца вясёлка…

Дзеці вучацца творчасці з ахвотай. У цэнтры Надзея для гэтага стараюцца стварыць усе ўмовы.

Дзеці вучацца творчасці з ахвотай. У цэнтры Надзея для гэтага стараюцца стварыць усе ўмовы.

Маляванню вучыць педагог Міхаіл Ляснічы.

Маляванню вучыць педагог Міхаіл Ляснічы.

Спортам займацца – з захапленнем. На спартыўнай пляцоўцы.

Спортам займацца – з захапленнем. На спартыўнай пляцоўцы.

У спартыўнай зале...

У спартыўнай зале…

У фае спартыўнага корпуса...

У фае спартыўнага корпуса…

Цэнтральнае месца ў музеі Надзеі займае макет 30-кіламетровай зоны вакол Чарнобыльскай АЭС, які дае нагляднае ўяўленне аб самым пекле на Зямлі.

Цэнтральнае месца ў музеі Надзеі займае макет 30-кіламетровай зоны вакол Чарнобыльскай АЭС, які дае нагляднае ўяўленне аб самым пекле на Зямлі.

Хіракава Руічы. Былы старшыня Чарнобыльскага дзіцячага фонда Японіі. Шмат зрабіў для беларускіх і ўкраінскіх дзетак. Сёння ён стварыў у сваёй краіне рэабілітацыйны цэнтр па прыкладзе Надзеі.

Хіракава Руічы. Былы старшыня Чарнобыльскага дзіцячага фонда Японіі. Шмат зрабіў для беларускіх і ўкраінскіх дзетак. Сёння ён стварыў у сваёй краіне рэабілітацыйны цэнтр па прыкладзе Надзеі.

Асаблівы гонар работнікаў Надзеі – сталоўка, дзе цяпер усе дзеці могуць абедаць, вячэраць, снедаць разам, а не пазменна. У Надзеі 6-разовае харчаванне.

Асаблівы гонар работнікаў Надзеі – сталоўка, дзе цяпер усе дзеці могуць абедаць, вячэраць, снедаць разам, а не пазменна. У Надзеі 6-разовае харчаванне.

На алеі Разам у будучыню месцяцца таблічкі з назвамі фундатараў Надзеі.

На алеі Разам у будучыню месцяцца таблічкі з назвамі фундатараў Надзеі.

Сярод фундатараў можна сустрэць мясцовыя фірмы.

Сярод фундатараў можна сустрэць мясцовыя фірмы.

Праект у развіцці. У Надзеі будуюцца экалагічныя домікі. Гэта ўнёсак прадпрыемства ЭкаДом.

Праект у развіцці. У Надзеі будуюцца экалагічныя домікі. Гэта ўнёсак прадпрыемства ЭкаДом.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце