weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
31.01.2015 12:51 ,

«Мяне ж такая рыбіна можа з’есці…» У возеры Мястра злавілі 13-кілаграмовага шчупака

Рыбіну выцягвалі ўдваіх.

“Мяне ж такая рыбіна можа з'есці, як буду купацца летам”. Гэткую рэакцыю мядзелец Віталь Шаблыка пачуў ад дачкі сябра, калі заехаў паказаць свой трафей.

Шчупак пацягнуў на 13 кілаграмаў 100 грамаў (для дакладнасці ўзважылі на некалькіх вагах).

Злавіў Віталь рыбіну на возеры Мястра 29 студзеня.

– Не бралася рыба цэлы дзень, пару шчупачкоў толькі было. Пад вечар, калі ўжо цямнела, здымаў стаўкі. І на апошняй сядзеў такі экзэмпляр.

Віталь Шаблыка дэманструе трафей. Фота Алеся Высоцкага.

Віталь Шаблыка дэманструе трафей. Фота Алеся Высоцкага.

Выцягнуць дапамог знаёмы Уладзімір Іванчэнка. Ён якраз прыйшоў паглядзець, як людзі рыбачаць. Удваіх ледзьве выцягнулі шчупака: цягнулі хвілін дваццаць. А як удалося, то на радасцях крычалі “на ўвесь Мядзел”. 

– Яшчэ праз гадзіну, як выцягнулі, рукі трэсліся ад хвалявання. Бо ўсе думкі былі, каб такую рыбіну не ўпусціць, – кажа Віталь.

– І які лёс трафея?  

– Галава то, зразумела, – на чучала пойдзе. Астатняе – як сям’я вырашыць.

Галава шчупака пойдзе на чучала. Фота Алеся Высоцкага.

Галава шчупака пойдзе на чучала. Фота Алеся Высоцкага.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце