weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
01.06.2015 09:41 ,

Футбалісты ФК «Маладзечна ДЮСШ 4» баяцца трэнера Гармазу. І саромеюцца размоў пра першы пацалунак

Гульцы каманды “Маладзечна ДЮСШ-4” Уладзіслаў Фядотаў, злева, і Сяргей Дараховіч. Самую каштоўную параду ад трэнера Аляксандра Гармазы: “Працаваць, трэніравацца і быць арыентаваным на вынік” атрымалі абое, але з розніцай у 20 гадоў.

Ці ведаеце вы, што сярэдні ўзрост гульцоў футбольнай каманды “Маладзечна ДЮСШ-4” складае 24 гады?

А гэта значыць, што ў камандзе гуляюць як 18-гадовыя гульцы,  Уладзіслаў Фядотаў, так і 35-гадовыя – Сяргей Дараховіч

“Рэгіянальная газета” сустрэлася з двума гэтымі гульцамі, паміж якімі 17-гадовая розніца ва ўзросце, каб расказаць вам і зразумець самім, як у адной камандзе ўжываюцца такія розныя людзі. Чым яны захапляюцца, што іх натхняе?

Калі мы задалі першае пытанне, Уладзіслаў адказаў:

– А хай першы Сяргей Іванавіч адказвае…

– Вы старэйшых па імю па бацьку называеце заўсёды?

– Так, нават падчас гульні.

– Хаця атмасфера ў камандзе сяброўская, – дадае Сяргей. – Нават чацвёра нашых мінчан заўважаюць, што галоў­нае ў камандзе – падтрымка.

Першае пытанне, вядома, было пра футбол. Першая футбольная каманда, якая захапіла нашых герояў настолькі, што яны вырашылі звязаць свой лёс з футболам, для Уладзіслава Фядотава была “Арсенал”, для Сяргея Дараховіча… “Маладзечна”. Тая самая каманда, якая грымела на ўвесь горад у 90-х гадах:

– Я памятаю той час, калі на стадыён прыхо­дзіла столькі людзей, што не проста глядзелі стоячы, а глядзелі гульню седзячы на даху басейна, – распавядае Сяргей.

Сяргей Дараховіч пачынаў займацца ў Аляксандра Гармазы ў 1996 годзе, Уладзіслаў – сёлета.

– Ці змяніўся Аляксандр Гармаза за гэтыя 20 гадоў?

– Не, усё такі ж фанатык футбола, – смяецца Сяргей. – У мяне да Аляксандра Пятровіча быў іншы трэнер. Ён прыязджаў на трэніроў­ку, даваў нам мячык і з’язджаў на паўтары гадзіны таксаваць. Праз паўтары гадзіны вяртаўся і забіраў мячык.

З Гармазой такое не пройдзе. Ён прымусіць выкласціся па поўнай. Я думаю, што і цяпер ніхто нават з дарослых гульцоў не асмеліўся б патэлефанаваць Пятровічу і сказаць, што прапускае трэніроўку.

У мяне цяпер і сын у Аляксандра Пятровіча займаецца.

Пяць пытанняў пра футбол

Пытанні да футбалістаў Уладзіслаў Фядотаў Сяргей Дараховіч
Ці памятаеце свой першы гол? У мінулым годзе на абласным чэмпіянаце, калі гулялі супраць каманды са Стоўбцаў. Я тады забіў першы гол, а каманда выйграла з лікам 4:0. Гэта было вельмі даўно, я не памятаю. Магчыма, калі ў 1996 годзе іграў за вобласць.
У дзень гульні вы звычайна… Паводжу сябе, як звычайна. Ну, магчыма, толькі больш размаўляю з іншымі, так хваляванне стараюся пераадолець. Калі іграў у вышэйшай лізе, першай, настройваўся іначай. Цяпер гэта настолькі звычайна і штодзённа.
З кім у камандзе сябруеце больш за іншых? З Антонам Галгоўскім. Мы разам пачыналі займацца футболам і сябруем ужо гадоў пяць. Канешне, з больш дарослымі гульцамі. З Мікалаем Татуном, Віталем Макрыцкім, Сашам Альховікам, з Антонам Шчэрбам.
Ці маеце якую- небудзь мянушку? У камандзе называюць Федзем. Ужо называюць Іванычам.
Калі б не сталі займацца футболам, які б спорт выбралі? Падабаецца хакей, але не глядзець, а гуляць. Не бачу сябе нідзе, акрамя футбола.

І тры пра асабістае

Пытанні да футбалістаў Уладзіслаў Фядотаў Сяргей Дараховіч
Ці памятаеце свой першы пацалунак? Не, не памятаю. Ці, па праўдзе сказаць, я гэта ўтойваю. Не, не памятаю. Але са сваёй жонкай Алесяй мы сябруем яшчэ са школы. Хутчэй за ўсё першы пацалунак быў з ёй.
Самы прыемны падарунак які атрымлівалі ў жыцці? Напэўна, усё ж ноўтбук на дзень нараджэння. Нараджэнне сына Андрэя.
Ваш ідэал жанчыны? Я не думаў яшчэ пра гэта. Жонка Алеся.

“Маладзечна” на апошніх секундах матча прапусціла гол ад Ашмянаў –1:1

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце