weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
01.06.2015 13:00 ,

“Маладзечна” на апошніх секундах матча прапусціла гол ад Ашмянаў –1:1

На здымку Аляксандр Грыхуцік злева, Юры Малько і Прохар Новікаў з задавальненнем пазіруюць фатографу РГ, Праўда, не ў дзень матчаў.

Драматычная гульня адбылася ў суботу на гарадскім стадыёне. Супрацьстаялі адзін аднаму два цяперашнія лідары чэмпіянату: каманда з Маладзечна і каманда з Ашмянаў.

Усе гледачы матча адзначылі, што судзейства было не зусім справядлівае.

Каментуе глядач Дзмітры Рухлевіч:

– Маладзечанская каманда гуляла ўпэўнена, але назіраліся прабелы на некаторых пазіцыях, а менавіта не хапала Аляксандра Парфёнава ў нападзе і Іллі Ануфрыева ў цэнтры, што і адбілася на рэалізацыі галявых момантаў, якіх у нас было дастаткова для таго, каб бясталентнае судзейства не змагло адабраць у нас два ачкі на апошніх хвілінах матча.

Першы тайм сустрэчы лідара не выявіў. Лік заставаўся 0:0. У другім тайме гульцы Ашмянаў парушаюць правілы і суддзя прызначае пенальці. І зноў на перадавой Сяргей Лавор. Дакладным ударам робіць лік гульні 1:0.

Трэба адзначыць, што да гэтага маладзечанцам таксама ўдалося трапіць у вароты ашмянскага варатара, але суддзя прызнаў, што мяч быў па-за гульнёй.

Літаральна на апошняй хвіліне сустрэчы суддзя ўказвае, што маладзечанцы парушаюць правілы і прызначае штрафны ўдар. Лік матча становіцца 1:1.

Такі вынік, відаць, не задаволіў гуляючага трэнера Маладзечна Сяргея Дараховіча. Пасля фінальнага свістка ён накіраваўся да суддзі, каб высветліць адносіны.

Гледачы, што засталіся яшчэ на трыбунах,  напружыліся:

– Яго дыскваліфікуюць! Ён суддзю штурхнуў!

Аднак сам Сяргей у тэлефоннай размове заўважыў, што ўсё добра:

– Гэта працоўныя моманты, якія вырашыць можна было толькі так. Вядома, што хацелася перамагчы. І павінны былі перамагчы, але суддзя вырашыў, што нас трэба павучыць. Ну хай будзе так. Але прапусціць гол за тры секунды да фінальнага свістка – гэта ганьба.

Наступная гульня каманды Маладзечна адбудзецца 6 чэрвеня ў Жлобіне. Ашмяны ў гэты ж дзень згуляюць супраць магілёўскага “Тарпеда”. Ці вырашыцца цяпер, хто зойме лідзіруючую пазіцію, пакажуць суботнія матчы.

Футбалісты ФК «Маладзечна ДЮСШ 4» баяцца трэнера Гармазу. І саромеюцца размоў пра першы пацалунак

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце