weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
01.06.2015 16:34 ,

Няўдалы тур для рэгіёна: ДЮСШ-4 з Маладзечна прапускае сем галоў, “Забудова-Буд” – тры

Архіў. Момант матча "СМІаўтатранс"-"Вілія".

Толькі адно ачко набралі тры каманды з рэгіёна ў чацвёртым туры чэмпіянату вобласці па футболе. Матчы адбыліся 31 мая.

“Віліі” з Вілейкі ўдалося ў гасцях згуляць унічыю са “СМІаўтатранс” (Смалявіцкі раён) 1:1.

– Лічу, што нічыя на выездзе – нядрэнны вынік, – кажа прадстаўнік “Віліі” Алег Гулевіч. – Аддалі сапернікам ініцыятыву, яны больш валодалі мячом. Але наша каманда надзейна гуляла ў абароне, сапернік мала што мог стварыць. “Вілія” гуляла на контратаках. У нас былі два стопрацэнтыя моманты, якія не выкарысталі.  

У самым пачатку другога тайма лік адкрылі гаспадары. А на 68-й хвіліне «Вілія» зраўняла лік. 

ДЮСШ-4 з Маладзечна разгромна саступіла ў гасцях “Беразіно” 1:7.  “Забудова-Буд” таксама ў гасцях прайграла 1:3 “Лівадзіі-Юні” з Дзяржынскага раёна.

Віляйчане займаюць чацвёртае месца. “Забудова-Буд” апусцілася на дзявятае,  ДЮСШ-4 – на дзясятае месца.

Фота з суполкі vk.com/wall-54206579_1753#/smiavtotrans

Фота з суполкі vk.com/wall-54206579_1753#/smiavtotrans

Фота з суполкі  vk.com/wall-54206579_1753#/smiavtotrans

Фота з суполкі vk.com/wall-54206579_1753#/smiavtotrans

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце