weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
02.06.2015 11:35 ,

Маладзечанскія раварысты далучыліся да руху “Крытычная маса”: відэа з першага праезду

Удзельнікі "Крытычнай масы" ў Маладзечне. Скрыншот з відэа Паўла Бурака.

У апошнія дні вясны маладзечанскія аматары веласіпедаў і здаровага ладу жыцця разам праехаліся на роварах па Маладзечне.

Стартавалі 30 веласіпедыстаў з Цэнтральнай плошчы. Заехалі на вакзал, Старое Места, выехалі за горад. Агулам гэтая велавандроўка доўжылася каля дзвюх гадзін.

Адны прыязджалі з кампаніямі, іншыя – самі. Хтосьці ведаў пра “Крытычную масу”, а хтосьці пачуў упершыню.

Удзельнікі “Крытычнай масы” ў 300 гарадах свету збіраюцца ў апошнюю пятніцу кожнага месяца і ладзяць сумесны праезд. У Маладзечне збор прайшоў упершыню, але раварысты плануюць выязджаць надалей штомесяц.

– Усе задаволеныя і чакаюць наступнай сустрэчы, – кажа ініцыятар далучэння Маладзечна да “Крытычнай масы” Павал Сяргей. – Са мной прыехалі сябры. Было шмат людзей, якіх часам бачу ў горадзе. На першы раз прыехалі пераважна хлопцы, але мы будзем працаваць над тым, каб падцягваліся і дзяўчаты.

Удзельнікі руху “Крытычная маса”, што з’явіўся больш за 20 гадоў таму, пераследуюць розныя мэты. Ад прасоўвання экалагічнага віду транспарту, здаровага ладу жыцця, паляпшэння велаінфраструктуры горада да адмаўлення сістэмы каштоўнасцяў, дзе аўтамабіль і яго цана з’яўляюцца паказчыкам годнасці чалавека.

Глядзіце відэа Паўла Бурака:

Крытычная маса Маладзечна from Paul on Vimeo.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце