weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
02.06.2015 10:53 ,

Сям’я са Смаргоншчыны пакаштавала вяленае мяса і апынулася ў рэанімацыі

Мікробы батулізму часцей за ўсё з'яўляюцца ў хатніх нарыхтоўках.

Бацька і сын з'елі хатняе вяленае мяса, а праз некалькі дзён у цяжкім стане трапілі ў бальніцу. Трэці ў Гродзенскай вобласці з пачатку года выпадак вострага харчовага атручвання, якое можа прывесці да смерці, адбыўся ў Смаргонскім раёне.

Першым недамаганне адчуў 54-гадовы бацька – у яго ўжо праз пару дзён пасля каштавання мяса пачалася млоснасць, пяршэнне ў горле. Стан з кожным днём пагаршаўся, і пацыента на некалькі дзён шпіталізавалі ў рэанімацыю з дыягназам «батулізм». Услед за ім захварэў 28-гадовы сын – праўда, ён ужо скардзіўся на пагаршэнне зроку.

Пасля праведзенага лячэння пацыенты выпісаныя са стацыянара.

Як адзначыла загадчыца аддзяленне гігіены харчавання Марыя Руфкіна, мікробы батулізму часцей за ўсё з’яўляюцца ў хатніх нарыхтоўках – грыбах, кансервах, вяленым мясе. Прычына – невыкананне тэхналогій падрыхтоўкі.

Юлія БЫК, .

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце