weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
03.06.2015 14:57 ,

Конкурсы, канцэрты і пажарная тэхніка. Як у Вілейцы адсвяткавалі Міжнародны дзень абароны дзяцей

Юныя мастакі стваралі на асфальце маляўнічы свет дзяцінства.

Раённае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, прайшло 1 чэрвеня.

Пачалося яно канцэртам юных віляйчан у Палацы культуры. У гарадскім парку культуры і адпачынку на працягу амаль двух гадзін дзеці малявалі на асфальце “Краіну Дзяцінства”. Паўдзельнічалі ў конкурсе каманды вучняў з 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

 

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

– У кожнай каманды-удзельніцы была свая ідэя, задума, якую дзеці спрабавалі выказаць, – расказала метадыст раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Алена Ракецкая.

Для ўсіх гасцей і ўдзельнікаў свята наладзілі канцэртна-гульнявую праграму. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях паказалі, як працуе аварыйна-выратавальнае абсталяванне і пажарная тэхніка.

Скончылася свята наведваннем атракцыёнаў у гарадскім парку.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

Фота забяспечана Аленай Ракецкай.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце