03.06.2015 09:05
,
Шукаюць віляйчаніна, які паехаў на заробкі ў Маскву – на сувязь перыядычна выходзіць

Устанаўліваюць месцазнаходжанне віляйчаніна.
Аддзяленне крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС адшуквае Дзмітрыя Юр'евіча Сідзякіна.
Яму – 37 год, ураджэнец горада Кандалакша Мурманскай вобласці, зарэгістраваны ў Вілейцы.
Дзмітры Сідзякін. Фота забяспечана аддзяленнем крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС
У пачатку ліпеня 2012 года паехаў на заробкі ў Маскву. Канкрэтнае месцазнаходжанне яго не ўстаноўлена. Перыядычна мужчына выходзіць на сувязь па тэлефоне са сваякамі. Супрацоўнікам міліцыі пра сваё месцазнаходжанне паведамляць катэгарычна адмаўляецца.
Просім грамадзян, якія што-небудзь ведаюць пра сапраўднае месцазнаходжанне Дзмітрыя Сідзякіна, паведаміць па тэлефоне: 8-029-5076686 або 102.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



