weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
03.06.2015 13:05 ,

У Маладзечанскага аўтапарка запрацаваў новы сучасны сайт

Галоўнае меню новага сайта аўтапарка №4. Скрыншот з сайта ap4molod.by.

Цяпер паглядзець расклад гарадскога, прыгараднага і міжгародняга транспарту нашмат зручней.

Самі супрацоўнікі на сваім сайце звяртаюць увагу, што сайт толькі запусцілі і яшчэ шмат памылак трэба выправіць. Аднак асноўныя раздзелы ўжо запоўненыя.

На галоўнай старонцы вы адразу знойдзеце расклад гарадскіх аўтобусаў па прыпынках у Маладзечне. Побач – міжгародніх і прыгарадных. Асобна – рух па Мядзеле.

У рубрыцы “Турызм” можна знайсці інфармацыю па шоп-турах у Вільню, экскурсіях па Беларусі і Еўропе, адпачынку на моры і турах выхаднога дня.

Побач інфармацыя пра паслугі, якія аказвае аўтапарк, і звесткі для пастаўшчыкоў.

Адрас сайта: ap4molod.by

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце