weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
04.06.2015 08:01 ,

Каляндар: 90 гадоў з дня нараджэння Эльвіры Герасімовіч

Каляндар на 5-11 чэрвеня.

6 чэрвеня. 1841 год. Нарадзілася Эліза Ажэшка (дзяв. Паўлоўская; маёнт. Мількаўшчына, цяпер Гродзенскі раён), польская пісьменніца, удзельніца паўстання 1863-1864 гадоў.

5 чэрвеня. 90 гадоў з дня нараджэння (1925) Эльвіры Герасімовіч, беларускага мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1968-1984 гадах – рэктар гэтага інстытута, з 1984 года – прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў. Па яе сцэнарыю пастаўлены трохсерыйны спектакль “Людзі на балоце”, які быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй БССР. Адна з аўтараў трохтомнай “Гісторыі беларускага тэатра”. Яна ўступала ў жыццё дачкой “ворага народа”, расстралянага ў 37-м. І колькі перашкод давялося ёй пераадолець на шляху да ведаў, прызнання, павагі.

***

Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя.

***

1911 год. Нарадзіўся Адам Дасюкевіч (в. Капцэвічы, цяпер Смаргонскі раён), беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, педагог. У 1933 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Затым вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза (БСС). Адзін з лідараў студэнцкага руху другой паловы 1930-х. У 1936-37 – намеснік старшыні БСС, сябра рэдкалегіі часопіса «Студэнцкая думка». У 1937-39 – старшыня БСС. Ад верасня 1936 да 1938 рэдактар газеты «Беларуская крыніца» — органа Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Неаднаразова трапляў пад суд за вострыя публікацыі газеты. 19.4.1938 асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. 15.12.1939 атрымаў дыплом інжынера аграноміі. У 1940 віцэ-старшыня беларускай групы пры Літоўскім Чырвоным крыжы. На пачатку фашысцкай акупацыі арыштаваны немцамі на Шаркаўшчыне паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў вызвалены. Працаваў настаўнікам у мястэчку Варапаева. З 1942 года – старшыня Пастаўскага павета. Прымаў удзел у беларускім нацыянальным падполлі. Расстраляны немцамі за невыкананне іх загаду.

***

7 чэрвеня. 1563 год. Жыгімонт II Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які параўняў у правах праваслаўных і каталікоў у Вялікім Княстве Літоўскім.

***

190 гадоў (1825) з дня нараджэння Эдварда Паўловіча (мяст. Тургелі, цяпер Літва), мемуарыста, мастака, асветніка, удзельніка паўстання 1863-1864 гадоў.

***

135 гадоў (1880) з дня нараджэння Вацлава Іваноўскага (маёнт. Лябёдка, цяпер Шчучынскі р-н), грамадска-палітычнага дзеяча, аднаго са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады, асветніка, выдаўца, міністра асветы ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі, бурмістра Мінска (1941-1943 гг.).

***

8 чэрвеня. 120 гадоў з дня нараджэння Ігната Дварчаніна (1895 – 1937), беларускага літаратуразнаўца, паэта, грамадскага дзеяча.

***

9 чэрвеня. 55 гадоў з часу стварэння (1960) Цэнтральнага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва БССР (з 1976 года – Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР, с 1993 года – Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва).

***

1929 год. У Гродне пачаўся так званы працэс 75-ці – суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху (доўжыўся да 21 чэрвеня1929 г.).

***

10 чэрвеня. 1883 год. Нарадзіўся Язэп Гапановіч (мяст. Будслаў, цяпер Мядзельскі р-н), нацыянальны дзеяч, прадпрымальнік. Перад Першай сусветнай вайной выехаў у Варшаву. У 1912 быў членам Беларускага гуртка ў Варшаве. У пачатку 1920-х – дзеяч беларускай кааперацыі на Віленшчыне. 15.7.1925 стаў намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве. Быў уласнікам цагельні. Заснавальнік і старшыня Асветнага таварыства беларусаў у Варшаве (1937—1939), аплачваў памяшканне таварыства па вул. Свентакшыскай, 9-18. Дапамагаў незаможным беларускім студэнтам. Выдаў зборнік вершаў Станіслава Станкевіча “З майго ваконца” (Вільня, 1928). Дзеяч Беларускага камітэта ў Варшаве (1940—1944). Пасля 1956 удзельнічаў у працы Варшаўскага аддзела Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

***

105 гадоў таму (1910) у Віцебску памёр Мікалай Нікіфароўскі, этнограф і фалькларыст.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце