weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
04.06.2015 09:17 ,

Лукашэнка дазволіў будаваць свінакомплексы на 100 тысяч галоў у Палачанах і Соўлаве

Фота: myshared.ru.

Шматлікія спробы мясцовых жыхароў не дапусціць пабудову гіганцкага свінакомплексу ў Маладзечанскім раёне не далі чаканага выніку.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №220 1 чэрвеня «Аб дзейнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вялес-Міт«.

Як і планавалі, свінакомплекс будуць будаваць каля Соўлава. Другі паставяць каля Палачанаў замест Мойсічаў. Ён будзе не ў трох кіламетрах ад горада, а прыкладна ў 14-і.

«Вялес-Міт» дазволілі купіць у Маладзечанскага райвыканкама акцыі гаспадаркі «Гарадзілава» каля аграгарадка Палачаны, ацэненыя ў 34 мільярды рублёў. На яе тэрыторыі можа паўстаць будучы 100-тысячны комплекс.

Інвестыцыйныя праекты па пабудове свінакомплексаў у Соўлава і Палачанах і пад’яздных дарог да іх загадана рэалізаваць у 2015-2018 гадах.

Як паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на намесніка дырэктара па пытаннях сельскай гаспадаркі «Вялес-Міт» Вольгу Бабіцкую, аб’ём інвестыцый у два свінакомплексы ацэнены ў 70 мільёнаў еўра.

Пасля пабудовы аб’екты інфраструктуры належыць бязвыплатна перадаць ва ўласнасць дзяржаве.

Адказныя за рэалізацыю ўказа Савет міністраў і Мінскі аблвыканкам, кантралюе выканне Камітэт дзяржкантролю і Мінаблвыканкам.

Грамадскаму аб’яднанню “Экадом” адмовілі на судзе ў іску супраць “Вялес-Міт”

Плэйліст грамадскіх абмеркаванняў цалкам

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

З’явілася петыцыя супраць будаўніцтва свінакомплексаў на Маладзечаншчыне

Як жывецца каля 100-тысячнага свінакомплекса на Валожыншчыне: “Цяпер і паветра забралі!”

Інжынер-геолаг: свінакомплексы на Маладзечаншчыне могуць прывесці да забруджвання грунтовых водаў

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце