weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
04.06.2015 16:39 ,

На Нарачы адкрылі курортны сезон з прысмакамі, майстрамі і жанглёрамі

Від на курортны пасёлак Нарач.

У курортным пасёлку Нарач (Купа) 31 мая прайшло свята, прысвечанае адкрыццю курортнага сезона.

Дэлегацыі здраўніц прэзентавалі свае ўстановы, а хто і частаваў гледачоў прысмакамі.

Былі канцэрты, выступленні жанглёраў і хадулістаў, выставы прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў, майстар-класы ад народных майстроў. Працавалі турыстычныя і іншыя пляцоўкі. Можна было пакатацца на конях.

На свяце ўшанавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх былі жыхары курортнага пасёлка, у тым ліку аўтар “Рэгіянальнай газеты” Міхаіл Чарняўскі.  А таксама ветэраны, якія адпачываюць у здраўніцах. Паміж іх была дэлегацыя ветэранаў з Расіі.

Таксама адзначылі лепшых вучняў Нарацкай сярэдняй школы №2.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце