weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
04.06.2015 10:29 ,

На Вілейшчыне цеплілі лазню – з ёй згарэлі і два хлявы

Пажар пачаўся з лазні.

Пажар адбыўся 1 чэрвеня ў вёсцы Залессе Хаценчыцкага сельсавета. Пра яго паведамілі каля 9 гадзін вечара.

Гарэлі лазня і два хлявы, якія знаходзіліся пад адным дахам.

Каля сямі гадзін вечара гаспадар расцепліў лазню і заняўся сваім справамі. Праз дзве гадзіны з дома ўбачыў загаранне. Выбег на двор, крыкнуў суседзям, каб выклікалі выратавальнікаў. А сам спрабаваў тушыць, далучыліся і суседзі. Але полымя збіць не ўдалося.

Па прыбыцці выратавальнікаў усе тры пабудовы гарэлі адкрытым полымем. У выніку знішчаны перакрыцці, дах, абвуглены сцены.

Ачаг загарання быў на паддашку над лазняй, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк. Папярэдняя прычыну пажару – парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыя пячнога абсталявання.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце