weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
04.06.2015 16:18 ,

Папярэдне да жніўня “Вялес-Міт” плануе падрыхтаваць дакументы на экаэкспертызу

Паводле ўказа свінакомплексы ў Маладзечанскім раёне пабудуюць каля Соўлава і каля Палачанаў.

1 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб дзейнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вялес-Міт".

Паводле яго свінакомплексы ў Маладзечанскім раёне пабудуюць каля Соўлава і каля Палачанаў. Першапачаткова планавалася, што адзін з іх будзе ў Мойсічах.

Сітуацыю пракаментаваў юрыст, які абараняў інтарэсы грамадскага аб’яднання “Экадом”, Сяргей Магонаў:

– Што тычыцца “Вялес-Міт”, пакуль не было ні грамадскай, ні дзяржаўнай экалагічных экспертыз.  У лісце ад 21 мая дырэктар “Вялес-Міт” адзначыў, што цяпер прадпрыемства “праводзіць працэдуру выбару генеральнага праекціроўшчыка для распрацоўкі дакументацыі, неабходнай для праходжання дзяржбудэкспертызы і дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Плануемы тэрмін прадстаўлення праектнай дакументацыі на грамадскую экалагічную экспертызу – жнівень 2015 года”.

Эксперт адзначае, што цяпер невядома, ці будуць унесеныя змены ў праект па будаўніцтве свінакомплексу каля Соўлава.

Наконт свінакомплексу, які плануюць пабудаваць у Палачанах, грамадскае аб’яднанне “Экадом” будзе чакаць праекта па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і грамадскага абмеркавання. Павінна прайсці грамадская экалагічная экспертыза.

Эколагі падалі ў суд на компанію “Вялес-Міт” за адмову даць дакументы для экалагічнай экспертызы

Грамадскаму аб’яднанню “Экадом” адмовілі на судзе ў іску супраць “Вялес-Міт”

Плэйліст грамадскіх абмеркаванняў цалкам

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

З’явілася петыцыя супраць будаўніцтва свінакомплексаў на Маладзечаншчыне

Як жывецца каля 100-тысячнага свінакомплекса на Валожыншчыне: “Цяпер і паветра забралі!”

Інжынер-геолаг: свінакомплексы на Маладзечаншчыне могуць прывесці да забруджвання грунтовых водаў

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце