weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
04.06.2015 10:05 ,

У Маладзечне вуліцу Вялікі Гасцінец і Крынічную звяжа аб’язная дарога

Сёння месца, дзе будзе дарога, выглядае так. А ў снежні па ёй праедуць машыны.

У перспектыве гэтую дарогу пракладуць праз вуліцу Будаўнікоў да трасы Маладзечна-Смаргонь.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Аляксей Нагіх.

– Работы ўжо вядуцца. Гэта дарога звяжа трасу Р-106 Маладзечна-Смаргонь з вуліцай Крынічнай.

Кошт дарогі цалкам складзе прыкладна 25 мільярдаў рублёў. Сюды ўвойдуць і асфальтаванае пакрыццё, і пешаходныя дарожкі, і іншыя камунікацыі, абавязковыя для дарогі.

Вядома, што толькі сродкамі раённага бюджэту не абыдзецца, таму для будаўніцтва дарогі частку грошай выдзелілі з абласнога бюджэту.

Сёлета плануецца завяршыць толькі частку дарогі працягласцю прыкладна кіламетр. На гэта трэба 10 мільярдаў рублёў.

– Машыны па гэтай дарозе, – кажа Аляксей Мікалаевіч, – пойдуць ужо ў снежні.

Асфальтаваных дарог не чакайце

Яшчэ будуюцца дарогі ў раёне індывідуальнай забудовы.

Будуецца дарога паміж Рагазамі і вуліцай Міру, дарога ў Чысці і Асаўцы. Распрацоўваецца і збіраецца дакументацыя на дарогу ў вёсцы Цюрлі. Вуліца звяжа завулак Палачанскі, вуліцу Вольную, Лугавую, Палачанскую.

– Але хочацца падкрэсіць, – кажа Аляксей Нагіх, – што гаворка ідзе толькі пра пясчана-гравійную сумесь. Асфальтавацца гэтыя дарогі не будуць.

Вялікую размову з Аляксеем Нагіх пра тое, што пабудуюць у Мала­дзечне ў бліжэйшы час, чытайце ў наступным нумары «Рэгіянальнай газеты».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце