05.06.2015 09:08
,
На Вілейшчыне згарэлі гараж з “Фордам” – дом удалося адстаяць

Як і ў гэтым выпадку, гараж гарэў адкрытым полымем.
Каля чатырох гадзін дня 2 чэрвеня выратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Сцешыцы гарыць гараж.
Гаспадары якраз былі на працы. Пажар заўважылі суседзі. Патэлефанавалі выратавальнікам і самі сталі тушыць пажар. Бо існавала пагроза, што агонь перакінецца на дом. Ён знаходзіцца ў двух метрах ад гаража.
Суседзі не далі агню распаўсюдзіцца на дом.
А гараж па прыездзе выратавальнікаў гарэў адкрытым полымем. У выніку згарэў гараж, а таксама аўтамабіль “Форд-эскорт” 1998 года выпуску і маёмасць у гаражы.
Прычыну пажару ўстанаўліваюць, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



