weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
06.06.2015 08:31 ,

Аліна Суравец: «Рэспект і павага «Рэгіянальнай газеце» за беларускамоўнасць»

Аліна Суравец і Міхась Янчук.

Пра “Рэгіянальную газету” гаворыць намесніца старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў.

– “РГ” мне вельмі блізкая па духу. Яна ахоплівае маю малую радзіму – Ашмяншчыну і Смаргоншчыну. Я адтуль паходжу. Газета рэгіянальная, не зацыкленая на нейкім адным раёне.

“РГ” – цалкам беларускамоўнае выданне, за што рэспект і павага. Сёння трэба мець прынцыповасць, мужнасць і вялікую адказнасць, каб прытрымлівацца такой пазіцыі. І гэта – велізарны плюс.

Мне падаецца, што газета блізкая да людзей, адметная сваёй душэўнасцю. Ваша мова мяккая, але ёй вы распавядаеце і пра праблемы, і пра крымінальныя навіны. Рэчы, якія можна было б рэзка падаваць, вы не выпінаеце, не высоўваеце, а падыходзіце па-чалавечы. Вы гэта ўмееце.

У апошнія гады газета стала больш аператыўнай і змястоўнай. Яна пашырае сваю аўдыторыю, і гэта не значыць, што менавіта ў колькасным плане. У яе ўсё больш сталых, больш разумных чытачоў.

Мне падабаецца, што ў газеты цяпер малады калектыў. З новымі тварамі ў газеце з’явілася больш мабільнасці, крышачку імпрэсіі. Мне гэта сімпатычна. Я рада, што газета змагла без стрэсаў перайсці з больш памяркоўнага ў больш моладзевы, больш актыўны калектыў. Выданне толькі выйграла ад гэтага і стала адметным.

Што тычыцца сайта, то наперадзе ў вас яшчэ шмат працы. Аднак ваша жаданне ісці ў нагу з часам, рабіць апытанні на злобу дня, размяшчаць больш цікавай, карыснай інфармацыі, не словаблудзіць, а ясна пісаць пра падзеі, якія адбываюцца ў вашым полі зроку. Прычым з выкарыстаннем мультымедыя. За гэтым будучыня і гэта прыцягне ўнікальных чытачоў.

Чаму я чытаю «Рэгіянальную газету», распавядаюць вядомыя людзі з нашага рэгіёна

«Рэгіянальная газета» зладзіла вечарыну ў гонар 20-годдзя ў Вілейцы (Фота)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце