weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -8° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -9° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
06.06.2015 12:55 ,

Маладзечанскія футбалісты Лавор і Дараховіч прапусцяць дзве і шэсць бліжэйшых гульняў адпаведна

Фота: з сайта nevseoboi.com.ua.

За інцыдэнт, які адбыўся падчас гульні з камандай з Ашмянаў, пакаралі двух гульцоў каманды "Маладзечна ДЮСШ 4" Сяргея Лавора і Сяргея Дараховіча.

Нагадаем, у гульні, якая адбылася ў суботу 30 мая, Сяргей Дараховіч быў не згодны з рашэннем суддзі, штурхнуў яго пасля гульні. У гэты ж час Сяргей Лавор у распранальні выказваўся нецэнзурнымі словамі ў адрас таго ж суддзі.

За гэтыя парушэнні Лавора пакаралі дыскваліфікацыей у дзве гульні, Сяргея Дараховіча «пасадзілі ў глядацкую залу» на шэсць гульняў. 

Сам Сяргей Дараховіч пракаментаваў, што, усё адно на гульні ездзіць будзе і глядзець іх з трыбун.

 — Крыўдна толькі тое, што Лавор прапусціць гульню на Кубак Беларусі. Маладзечна супраць Смалявічаў, якую каманды будуць гуляць у сераду, 10 чэрвеня.

Акрамя таго, футбольная каманда «Маладзечна ДЮСШ 4» аштрафаваная на 20 базавых велічынь. 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце