weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
07.06.2015 11:50 ,

Начальніца Маладзечанскага аўтавакзала: пін-код просяць увесці самі людзі

Клапаціцеся, каб ніхто, акрамя вас, не ведаў пін-код ад вашай карткі.

У “Рэгіянальную газету” прыйшоў ліст. У ім чытач расказвае пра выпадак на аўтавакзале, які яго ўзрушыў.

– Быў на аўтавакзале, – піша чытач. – Мужчына аплачваў праезд карткай, і касірка папрасіла яго назваць пін-код, які набрала на тэрмінале сама. Такім чынам фактычна аплаціла за мужчыну яго карткай. З падобнай сітуацыяй на аўтавакзале сутыкаюся ўжо трэці раз. Першы раз падумаў – можа, збой які-небудзь, але цяпер бачу – такая практыка ў іх нярэдкасць. А між іншым, у чарзе стаяла каля 10 чалавек, і ўсе чулі пін-код.

Чытач пытаецца, чаму работнікі аўтавакзала пытаюцца ў кліентаў пін-код.

Каб адказаць на пытанне чытача, мы пра­дзяжурылі каля кас аўтавакзала цэлую гадзіну. І ні адзін чалавек не разлічыўся карткай. Давялося эксперыментаваць і працягваць у акенца касіру ўласную картку.

Калі той падсоўваў тэрмінал у акенца, спыталіся:

– Вы заўсёды даяце чалавеку тэрмінал, каб той разлічыўся?

– Так, – адказаў касір. – Я ні разу не пытаўся ў чалавека пін-код. І ведаю, што гэта рабіць забаронена.

– Пра тое, што ў пасажыраў пытаюцца пін-код, я чую ўпершыню, – адказвае начальніца аўтавакзала Людміла Бастынец. – Ніхто не звяртаўся са скаргамі.

Але Людміла Бастынец не выключае, што такія выпадкі маглі быць. Магчыма, кажа яна, людзі самі просяць касіраў набраць пін-код.

– Бывае, што чалавек не бачыць лічбы на тэрмінале або яму нязручна прасоўваць руку ў акенца, чаму б не дапамагчы чалавеку?

– Ці з’явіцца нарэшце банкамат на вакзале?

– Баюся, што ў бліжэйшым будучым не. Мы звярталіся да розных банкаў, і ўсе яны нам адмаўляюць. Гавораць, што гэта немэта­згодна. Тым больш, што вакзал працуе не круглыя суткі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце