weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
07.06.2015 19:31 ,

Навучэнцы каледжа навучыліся, як правільна чаявацца па-англійску

Фота: tea-terra.ru.

У межах сумеснага праекта “РГ” і бібліятэкі імя Багдановіча “Падарожжа па краінах з лыжкай” навучэнцы 205-й групы гандлёва-эканамічнага каледжа пазнаёміліся з традыцыямі англійская чаявання.

Мерапрыемства адбылося 12 мая.

Чаяванне ў Англіі – абавязковая тэма ўсіх падручнікаў па англійскай мове. Узровень ведаў замежнай мовы правяралі адказам на пытанне: “Would you like a cup of tea?” (“Ці жадаеце кубак чаю?”). Калі ў адказ падлеткі радасна ўсклікнулі “Yeees!”, то тэст палічылі пройдзеным.

Мы бачылі ў фільмах і серыялах Шэрлака Холмса і доктара Ватсана за ранішнім чаем. У англійскіх раманах абавязкова сустракалі візітную картку Англіі – five-o’clock (“пяць гадзін”). Моцны гарачы пацалунак з водарам бергамоту – такім павінны быць чай, на густ англічан.

Навучэнцы не толькі пазнаеміліся з рознымі відамі чаю, але і пакаштавалі іх разам з прысмакамі. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі пра гісторыю чаю і англійскія традыцыі.

Бібліятэкары Ларыса Берташ і Таццяна Летунова распавялі пра традыцыю five-o’clock. Навучэнцы рабілі англійскія бутэрброды, навучыліся правільна заварваць чай і прадэгуставалі розныя яго віды.

Як англічане заварваюць чай

Спачатку трэба падагрэць сухі чайнік. У яго насыпаюць чай з разліку: 1 чайная лыжка на кубак вады плюс 1 лыжка на чайнік.  Чайнік адразу ж заліваюць кіпенем з двух разоў і настойваюць пяць хвілін.

Пакуль настойваюць чай, у моцна разагрэтыя кубкі льюць сагрэтае, але не гатаванае малако на смак. Толькі пасля гэтага ў малако наліваюць чай.

За чай дзякуем жанчынам

Першы чай, які трапіў у Англію, быў у прыданым партугальскай прынцэсы Катарыны Браганскай, якая стала жонкай караля Карла ІІ. Спачатку чаяванне было прыдворнай цырымоніяй, якая ператварылася ў папулярныя чайныя дамскія клубы.

А ў час праўлення каралевы Вікторыі манарх сама склала правілы чайнага этыкету.

Папулярызацыі чаю былі вельмі рады англійскія медыкі. Небагатыя людзі пілі пераважна слабаалкагольны эль, прычым ад самай раніцы. На здароўі гэта адбівалася не лепшым чынам. Таму калі эль замянілі на чай, то і здароўе не пагаршалі лішкам алкаголю.

А з цягам часу шырокае распаўсюджанне чаю добра адбілася і на эканоміцы. Калі раней вельмі дарагія чайныя прыборы прывозілі з Кітая, то пры шырокай запатрабаванасці англічане пачалі вырабляць іх самі і пастаўляць у іншыя краіны.

Фота sfw.so.

Фота sfw.so.

Як часта п’юць чай

У Вялікабрытаніі традыйна п’юць чай шэсць разоў на дзень.

Першы кубак з моцным і падбадзёрлівым напоем у шэсць раніцы суправаджае аўсянку, тосты з джэмам і яешню з беконам.

Ланч – гэта другі сняданак з мяккім чаем. За ім ідзе паўдзённы чай.

Чацверты кубак прымаюць паводле традыцыі five-o’clock. Так называюць перапынак на чай з перакусам, які не адмяняюць нават самыя суровыя начальнікі.

Пасля вячэры каля 21 гадзіны п’юць вечаровы чай. А перад сном англічане аддаюць перавагу фруктоваму чаю.

Галоўныя правілы чайнага этыкету

Чай наліваюць у малако, а не наадварот.

Кубак трымаюць трыма пальцамі, мезенец і безымянны прыціскаюць да далоні.

Закускі і салодкае падаюць на талерках для дэсертаў.

Чайны атракцыён

Турысты ў Англіі жадаюць паспрабаваць на сабе чайную цырымонію. Як распавядаюць маладзечанцы, запісацца ў англійскі клуб, які прапануе такую паслугу, трэба за тры месяцы. Уваход дазволены толькі пры выкананні дрэс-кода. Каб быць у належных уборах, турыстам давялося браць касцюмы напракат.

Але высілкі вартыя выніку – эмоцыі проста перапаўнялі, наведнікі на самой справе адчулі сябе часткай віктарыянскага чаявання.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце