weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
08.06.2015 11:57 ,

Ні грошай, ні помнікаў. У Маладзечне дырэктарка прадпрыемства па прадастаўленні рытуальных паслуг падманула людзей на 360 мільёнаў рублёў

Людзі не дачакаліся замоўленых помнікаў.

Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 45-гадовай мясцовай жыхаркі (“РГ” пісала пра пачатак следства).

Яе абвінавачваюць ў здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры.  

Дырэктарка прадпрыемства па прадастаўленні рытуальных паслуг з карыслівых меркаванняў завалодала грашовымі сродкамі 50 грамадзян на суму каля 360 мільёнаў рублёў. Адбылося гэта з 2012 па 2014 гады.

Абвінавачаная ўсведамляла вельмі неспрыяльны фінансавы стан фірмы і не мела намераў выконваць ускладзеныя дагаворныя абавязацельствы. Тым не менш здзяйсняла здзелкі па вырабе, ўстаноўцы помнікаў і розных камплектуючых з фізічнымі асобамі, расказала нашаму выданню афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Перадаплатай жанчына распараджалася па сваім меркаванні, а замоўленую прадукцыю згодна з заключанымі дагаворамі кліенты не атрымлівалі.

Акрамя таго, яна выкрадала маёмасць узначаленага Таварыства з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. Складала падробленыя дакументы і выплачвала заработную плату асобе, якая фактычна не працавала. Налічаныя грошы прысвойвала сабе.

Падчас папярэдняга расследавання жанчына чыстасардэчна раскаялася ва ўчыненым злачынстве і робіць захады да пакрыцця нанесенай шкоды.

Дзеянні абвінавачанай следствам кваліфікаваныя як махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры і крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Крымінальную справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Прадпрымальніца ў Маладзечне брала задатак – але помнікі і надмагільную фурнітуру не рабіла

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце