weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
08.06.2015 09:00 ,

Як пісаць па-руску: «улица Бэзавая» ці «Сиреневая»? Спрачаюцца гісторыкі, філолагі і мовазнаўцы

Вялікі Гасцінец – эксклюзіўная назва вуліцы ў Маладзечне.

Ці трэба перакладаць на рускую мову беларускія назвы вуліц? Транслітарацыя – прыдумка беларусаў ці сусветная практыка? Што кажа закон і што кажуць гісторыкі, філолагі і мовазнаўцы.

Як толькі ў інтэрнэце з’яўляецца новы артыкул на старую тэму назваў беларускіх вуліц, адразу сыплюцца спрэчныя каментары.

Як правільна па-руску пісаць вуліцы Будаўнікоў, Бэзавую, Жнівеньскую, Кастрычніцкую? Так і пісаць: “Будавников”, “Бэзавая”, “Жнивеньская”, “Костричницкая”. Пытанне вырашанае законам, аднак шум вакол яго не сціхае.

У Законе Рэспублікі Беларусь “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў” у частцы першай артыкула 17 напісана: “У Рэспублі­цы Беларусь найменні геаграфічным аб’ектам прысвой­ваюцца на беларускай мове, з якога споса­бам трансліта­рацыі перадаюцца на рускую мову. Наймен­не геаграфічнага аб’екта падлягае дзяржаўнаму ўлiку на беларускай і рускай мовах”.

Аднак некаторыя актыўныя карыстальнікі сеціва незадаволеныя транслітарацыяй:

“З беларускай мовы на рускую не ўмееце перакладаць? Калі б я ў свой час пераклала на ўроку вуліцу “Будаўнікоў” як “Будавников”, а не “Строителей”, ды мяне б высмеялі! Як хочуць, так і пішуць. Але правілы беларускай мовы ніхто не адмяняў! І такіх слоў, як “будавник” або “чигун” , па-першае, ніколі не было, а, па-другое, яны маюць іншае значэнне”.

“Як настаўнік я паставіў бы адзінкі”

Пабачыўшы такога кшталту шэраг каментароў у інтэрнэце, чытач “Рэгіянальнай газеты”, гісторык і паэт Лявон Цімохін звярнуўся ў рэдакцыю з просьбай патлумачыць, што транслітарацыя і пераклад – паняцці розныя. І нічога агульнага не маюць.

 – Як настаўнік я вельмі многім бы паставіў нават не двойкі, а адзінкі. Людзі блытаюць транслітарацыю з перакладам. Назвы вуліц у нас – эксклюзіўныя. Будзеце з Іспаніі слаць ліст у Мала­дзечна камусьці з вуліцы Вялікі Гасцінец, можаце нават горад не пазначаць. Таму што дзе яшчэ такая вуліца ёсць? Назва ж адзінкавая. Ніхто не стане перакладаць на нямецкую мову вуліцу Кастрычніцкую як  “Oktober Strasse”. Не варта яе перакладаць і як “Октябрьская”. Трэба паважаць мову кожнага народа, – мяркуе Лявон Цімохін.

Ён прыводзіць прыклад сімфанічнага аркестра, дзе важная роля кожнага інструмента. Забраць адзін – і аркестр ужо не аркестр. Мовы павінны суіснаваць гэтак жа. Нельга выкідаць нейкія з іх. 

– Перакладаць “Старое Места” як “Старый город”? Ну, няможна так рабіць з геаграфічнымі гістарычнымі назвамі. Вялікая бяда людзей у тым, што яны не ведаюць замежных моў. Калі б яшчэ трохі ведалі, то ў іх не паўставала б такіх пытанняў. Сутнасць і соль тапанімікі ў тым, што гэта частка гісторыі, якая не знікае і якую мы павінны захаваць, – упэўнены гісторык.

“Будавников” – гэта абсурд”

Такой пазіцыі ў пытанні беларускай тапанімікі прытрымліваецца наш зямляк, беларускі паэт, перакладчык і педагог, кандыдат філалагічных навук Мікола Шабовіч.

На яго думку, варта перакладаць на рускую мову ўсе назвы вуліц, якія толькі магчыма.

– Я за тое, каб “Будаўнікоў” была “Строителей” і Строителей” была “Будаўнікоў”. Каб “Бэзавую” называлі “Сиреневой” і наадварот. Я за тое, каб усё было натуральна, каб мы не пачалі спалучаць неспалучальнае. Не трэба прыдумляць непатрэбныя наватворы. Гэта абсурдна, з нас пачне смяяцца ўвесь свет.

У якасці прыкладу мовазнаўца прыводзіць назву “Старажытны квас”. Калі карыстацца транслітарацыяй, то будзе “Старожитный квас”. Калі перакладам – “Древний квас”. Апошні варыянт Міколу Шабовічу падаецца лепшым.

Колькі лінгвістаў – столькі і меркаванняў

Пытанне напісання геаграфічных назваў настолькі спрэчнае, што на яго конт кожны лінгвіст мае сваё меркаванне. Пра гэта гаворыць старшы выкладчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Аксана Семянькевіч.

– Транслітарацыя – сусветная практыка. Так перадаваць назвы правільна і гэта прынята, таму я асабіста за транслітарацыю. Якія аргументы на карысць перакладаў? Асноўны – гэта генетычная блізкасць рускай і беларускай моў. Некаторыя лінгвісты настойваюць на тым, што калі людзі разумеюць, то трэба перакладаць. Але тут нават не тое, што правільна ці не. Тут пытанне лінгвістычнага густу. І тое, што ў грамадстве гэтае пытанне выклікала такі рэзананс – нармальна, бо гэта сацыяльная з’ява.

Галоўнае ж тут, на думку мовазнаўцы, тое, што людзі неабыякавыя. Калі яны пішуць, каментуюць, абураюцца, пага­джаюцца ці не пагаджаюцца, значыць, ім не ўсё роўна.

Як правільна пісаць назвы вуліц

Ніжэй прыводзім назвы некаторых маладзечанскіх вуліц з удакладненага спіса вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў Маладзечанскага раёна.

Гэта дадатак да рашэння раённага Савета дэпутатаў ад 12 сакавіка 2009 года.

Назва вуліцы

Перадача на рускую мову

Назва, якая выкарыстоўвалася раней пры перакладзе на рускую мову (цяпер не выкарыстоўваецца)

Будаўнікоў

Будавников

Строителей

Бэзавая

Бэзавая

Сиреневая

Жнівеньская

Жнивеньская

Августовская

Маладачанская

Молодочанская

Молодечненская

Паўночная

Полночная

Северная

Першамайская

Першемайская

Первомайская

Прамысловая

Промысловая

Промышленная

Усходняя

Усходняя

Восточная

Чыгуначная

Чигуночная

Железнодорожная

17  Верасня

17  Верасня

17 Сентября

8 Сакавіка

8 Сакавика

8 Марта

Завулак

Кастрычніцкі

Костричницкий

Октябрьский

Лазневы

Лазневый

Банный

Паўднёвы

Полдневый

Южный

Размаўляць на «трасянцы» гэта ўжо натуральна, але назвы вуліц…

Гвалт з нацыянальнай тапаніміі – небяскрыўдная забава

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце