weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
09.06.2015 11:31 ,

ДЮСШ-4 забіла восем галоў, “Вілія” выйшла на другое месца

Маладзечанцы накалацілі восем галоў.

ДЮСШ-4 з Маладзечна пасля разгромнага паражэння ў мінулым туры чэмпіянату вобласці па футболе рэабілітавалася. Ды як!

Дома 7 чэрвеня маладзечанцы накалацілі аж восем галоў у вароты ФК “Капыль”, а свае вароты пакінулі “сухімі”. Лік сустрэчы 8:0. Хет-трыкам вызначыўся Сяргей Лавор.

“Вілія” з Вілейкі таксама дома атрымала мінімальную перамогу над “Лівадзіяй-Юні” з Дзяржынскага раёна 1:0. Вырашальны гол забіў у канцоўцы першага тайма Арцём Ермакоў.

– Гульня склалася для нас удала, – падзяліўся нападаючы “Віліі” Віктар Сяліцкі. – Атакавалі, мелі шмат момантаў, а ў сапернікаў іх амаль не было – хіба, што адзін.

Шмат галоў было ў матчы “Забудовы-Буд” і ФК “Нясвіж”. Усё ж чысцінцы прайгралі 3:4.

Што ў турнірнай табліцы? “Вілія” выйшла на другое месца. ДЮСШ-4 узнялася з дзясятага месца на шостае. “Забудова-Буд” апусцілася на 11-е. Гуляе ў чэмпіянаце 14 камандаў. 

Аляксандр Працкевіч з  “Забудовы-Буд” з шасцю галамі лідзіруе ў спісе бамбардзіраў. Яшчэ чатыры футбалісты забілі па пяць галоў. Сярод іх і Сяргей Лавор з ДЮСШ-4.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце