weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
09.06.2015 11:25 ,

У Ракаве два хлопцы скралі матацыкл

Маладзёны скралі матацыкл, каб прадаць яго на запчасткі. Пра такую магчымасць даведаліся з інтэрнэту.

2 чэрвеня з двара ў мястэчку Ракаў невядомыя скралі матацыкл “Ямаха” 2009 года выпуску, які каштуе 88 мільёнаў рублёў.

– Матацыкл належаў сямейнай пары, што на лета прыехала пагасцяваць на дачы ў знаёмых, – расказала “Рэгіянальнай газеце” старшая следчая Валожынскага РАСК Юлія Селятыцкая. – Матацыкл стаяў у двары цягам двух месяцаў, а ў ноч на 2 чэрвеня яго скралі.

5 чэрвеня злачынства ўдалося раскрыць. Аказалася, што скралі матацыкл два мясцовыя жыхары, 19- і 21-гадовыя хлопцы.

Як расказвалі следчым пасля, яны скралі матацыкл, каб прадаць яго на запчасткі. Пра такую магчымасць даведаліся з інтэрнэту.

Матацыкл вярнулі гаспадарам, а вось хлопцам давядзецца адказваць за свой учынак.

– Паколькі крадзеж быў у буйным памеры, то цяпер ідзе гаворка пра заключэнне маладзёнаў пад варту, – падсумавала Юлія Селятыцкая.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце