weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
10.06.2015 18:25 ,

Футбол. У гэтыя хвіліны каманда Маладзечна гуляе са Смалявічамі (Тэкставая анлайн трансляцыя)

Матч супраць каманды са Смалявічаў у 1/32 Кубка Беларусі па футболе пачаўся на гарадскім стадыёне а 18 гадзіне.

Тэкставую анлайн-трансляцыю вядзе Яўген Каросцік.

19.42.

Матч закончыўся. Лік 0-5.

19.40.

Да асноўнага часу дададзеныя 2 хвіліны. Жоўтая картка ў варатара Смалявічаў.

19.38.

Чырвоная картка ў Смалявічаў за фол супраць нашага нападаючага.

19.30.

ГОЛ! 0-5. Людзі пачынаюць сыходзіць са стадыёна.

19.28.

У маладзечанцаў пачынаюцца замены.

Юрыя Яначкіна (№15) мяняюць на Мікалая Татуна (№ 17). Сяргея Космача (№ 10) на Ігара Талькоўскага (№ 7), Аляксандра Альховіка (№ 5) на Арцёма Грыба ( № 6), Юрыя Малько (№ 19) на Максіма Чабрыцкага (№9), піша Анастасія Касцюк.

19.28.

Шмат дробных фолаў у нашых у цэнтры поля. Смалявічы не даюць набраць хуткасць і пачаць атаку.

19.27.

Адзіныя, на каго прыемна глядзець у другім тайме, маладзечанскія фанаты.

19.24.

Сумная гульня пасля чацвёртага прапушчанага мяча.

19.20.

Трэнер маладзечанцаў мяняе Уладзіслава Фядотава (№4) на Паўла Сумана (№2).

19.18.

Яшчэ адна замена ў каманды Смалявічы.

У гэтыя хвіліны на стадыёне. Фота Яўгена Каросціка.

У гэтыя хвіліны на стадыёне. Фота Яўгена Каросціка.

19.14.

ГОЛ! 0-4. У каманды Смалявічы забівае гулец пад № 7. Сямёнаў.

19.13.

ГОЛ! 0-3. Гулец Смалявічаў развёў па розныя бакі варотаў мяч і нашага варатара.

19.12.

Маладзечанцы зарабляюць пенальці.

19.09.

Пакуль незразумела, як Маладзечна збираецца адыгрываць два мячы.

19.03.

ГОЛ! Лік 0-2. Хто выйшаў на поле замест нашай каманды? Не прайшло і хвіліны, як атрымалі другі гол.

19.02.

Лік 0-1 на карысць каманды Смалявічы.

19.01. Другі тайм.

Першая хвіліна пасля перапынку. Смалявічы пачынаюць з трох зменаў. І адразу ГОЛ!

18.45.

Перапынак. Лік у першым тайме 0:0. Я б адзначыў надзейную гульню абароны і варатара, які некалькі разоў выратоўваў нашу каманду. Калі так абарона адыграе ў другім тайме, то можна спадзявацца, што не прапусцім. І трэба нешта мяняць наперадзе. Больш удараў здалёк. Навесы на дробнага нападаючага з рослымі абаронцамі не працуюць.

18.36.

Маладзечанцы пачынаюць прыстрэльвацца здалёк. Што, на мой погляд, правільна, але пакуль безвынікова.

18.28.

Гульцы маладзечанскай каманды занадта доўга важдаюцца з мячом. Ініцыятыву перахапілі, але вастрыні наперадзе па-ранейшаму не хапае.

18.26.

Небяспечны момант. Навес справа. І зноў маладзечанцам не шанцуе.

18.20.

Маладзечанцы пачынаюць патроху прыходзіць у сябе.

Гульня на роўных. Першы ўдар маладзечанцаў у створ варотаў са штрафнога. Да гэтага гульцу Смалявічаў суддзя паказаў жоўтую картку.

18.10.

Першыя 10 хвілін матча гульцы каманды Маладзечна не могуць перайсці на палову поля саперніка.

Анастасія Касцюк, што таксама знаходзіцца на матчы, паведамляе праз суполку ФК «Молодечно» | ФК «Маладзечна» | FC Molodechnоу кантакце, што першапачатковы склад каманды такі: Антон Шчэрба, Юры Бугай, Аляксандр Альховік, Прохар Новікаў, Павел Майсіёнак, Уладзіслаў Фядотаў, Дзмітры Касцюк, Сяргей Космач,Цімафей Ігруша, Юры Яначкін і Юры Малько.


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце