weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
10.06.2015 02:06 ,

Каб уратавацца ад пражэрлівых вусеняў, гаспадар высякае сад. Рэпартаж з вёсак, апанаваных вусенямі няпарнага шаўкапрада (Відэа, Фота)

Гаспадар стаіць ля кастра, дзе паліць ссечаныя галіны дрэў свайго сада.

Нечуваная навала вусеняў напаткала жыхароў вёскі Канюхі і Беразінскае Маладзечанскага раёна.

Небяспечныя вусені апанавалі дрэвы і ядуць лісце. Мясцовыя жыхары прызнаюцца, што бачылі коканы яшчэ з восені, але не звярнулі тады на іх увагі.

Год таму, прызнаецца спадар Аляксандр з Беразінскага, такія ж вусені ўжо пашкодзілі яго яблыні. Думаў, што на вясну яблыні адродзяцца, але сёлета давялося іх спілаваць.

Жыхары занепакоеныя, але самі ніякіх спроб справіцца з навалай не прадпрымаюць:

– А толку іх знізу пырскаць, калі на самых верхавінах аж бела ад іх коканаў, – скардзіцца жыхарка Канюхоў Ларыса.

Ад пачатку лета  вяскоўцы трацяць грошы не толькі на хімікаты, але і на антыалергенныя прэпараты.

Вусені для чалавека небяспечныя, таму што выклікаюць алергію.

Жанна, жыхарка Канюхоў, расказала, што алергія з’яўляецца ад таго, што вусень проста трапіць на аголены ўчастак скуры.

– Няўжо з-за гэтай гадасці давядзецца ўсё лета прахадзіць у скафандрах? – жаліцца жанчына.

Глядзіце рапартаж «РГ». А ў нумары за пятніцу чытайце падрабязней.

 

Так выглядаюць няпарныя шаўкапрады, з-за якіх у мясцовых моцная алергія. Фота Зоі Хруцкай.

Так выглядаюць няпарныя шаўкапрады, з-за якіх у мясцовых моцная алергія. Фота Зоі Хруцкай.

За гаспадаром яблыня, аб'едзеная вусенямі. Фота Зоі Хруцкай.

За гаспадаром яблыня, аб’едзеная вусенямі. Фота Зоі Хруцкай.

На сабаку Ларысы Жука вусені ніяк не ўздзейнічаюць. Фота Зоі Хруцкай.

На сабаку Ларысы Жука вусені ніяк не ўздзейнічаюць. Фота Зоі Хруцкай.

200-гадовы дуб, які перажыў войны, а вусеняў адужаць не можа. Фота Зоі Хруцкай.

200-гадовы дуб, які перажыў войны, а вусеняў адужаць не можа. Фота Зоі Хруцкай.

Такая павуціна на дрэвах - коканы шаўкапрада. Фота Зоі Хруцкай.

Такая павуціна на дрэвах — коканы шаўкапрада. Фота Зоі Хруцкай.

У двары гаспадыні Жанны вусені ледзь не на кожнай галінцы. Фота Зоі Хруцкай.

У двары гаспадыні Жанны вусені ледзь не на кожнай галінцы. Фота Зоі Хруцкай.

Дастаткова толькі дакрануцца да вусеня, як на скуры з'яўляецца сып. Фота Зоі Хруцкай.

Дастаткова толькі дакрануцца да вусеня, як на скуры з’яўляецца сып. Фота Зоі Хруцкай.

Небяспечны вусень. Фота Зоі Хруцкай.

Небяспечны вусень. Фота Зоі Хруцкай.

Жанна, у двары якой процьма вусеняў. Фота Зоі Хруцкай.

Жанна, у двары якой процьма вусеняў. Фота Зоі Хруцкай.

Канюхі: Жанна паказвае коканы шаўкапрадаў. Фота Зоі Хруцкай.

Канюхі: Жанна паказвае коканы шаўкапрадаў. Фота Зоі Хруцкай.

Відаць, як вусені абскублі лісце. Фота Зоі Хруцкай.

Відаць, як вусені абскублі лісце. Фота Зоі Хруцкай.

Касцёр з вецця, якое апанавалі вусені. Фота Зоі Хруцкай.

Касцёр з вецця, якое апанавалі вусені. Фота Зоі Хруцкай.

Вусені тут паўсюль. Фота Зоі Хруцкай.

Вусені тут паўсюль. Фота Зоі Хруцкай.

Беразінскае: Аляксандр шкадуе дрэвы, але што зробіш. Фота Зоі Хруцкай.

Беразінскае: Аляксандр шкадуе дрэвы, але што зробіш. Фота Зоі Хруцкай.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце