weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
11.06.2015 12:48 ,

Каляндар: 115 год Міхасю Забэйду-Суміцкаму, 75 Адольфу Варановічу

Фота: look.com.ua.

13 чэрвеня. 1834 год. Нарадзіўся Канстанцін Вераніцын (в. Астраўляны Віцебскага пав.), літаратар, верагодны аўтар паэмы “Тарас на Парнасе”.

12 чэрвеня. 120 гадоў з дня нараджэння (1895) Леапольда Родзевіча, палітычнага і грамадскага дзеяча, драматурга, публіцыста, паэта. Нарадзіўся ў фальварку Кур’янаўшчына Вілейскага павета (цяпер Лагойскі раён). Скончыў гарадское вучылішча ў Вілейцы (1909). У 1914 годзе пераехаў у Вільню. Бясследна згінуў пасля 1938 года. Многія творы Леапольда Родзевіча, асабліва “Збянтэжаны Саўка”, ставяцца тэатральнымі калектывамі Беларусі.

***

105 гадоў з дня нара­джэння Данутэ Чурлёнітэ-Зубавене (1910-?), літоўскай пісьменніцы, перакладчыцы, дачкі кампазітара і мастака Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса, ура­джэнкі вёскі Пятроўшчына Маладзечанскага раёна.

***

14 чэрвеня. 115 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага (сапр. Забэйда) (1900 – 1981), выдатнага беларускага спевака. Ім­кнуўся выконваць усе творы ў арыгінале і на памяць, каб як найбольш прыблізіць твор да слухача і як найбольшы след пакінуць у яго душы. Папулярызаваў беларускую народную песню ў свеце.

***

15 чэрвеня. 75 гадоў назад у вёсцы Нікольцы Мядзельскага раёна нарадзіўся Адольф Варановіч (1940–2001), беларускі паэт, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР, аўтар кніг “Высокі падмурак”, “Аг­ні хат”, “Жывая душа”.

***

16 чэрвеня. 60 гадоў назад (1955) у Ню-Ёрку памёр Васіль Рагуля, грамадска-культурны дзеяч, пасол польскага сейма, педагог, дзеяч эміграцыі ў Германіі, Бельгіі і ЗША. У 1898 годзе скончыў школу ў Маладэчне. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Удзельнік Першай сусветнай вайны. 20 чэрвеня 1941 арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі, уцёк з турмы. З лета 1944 – на эміграцыі.

***

17 чэрвеня. 125 гадоў з часу адкрыцця (1890) Мінскага гарадскога тэатра (з 1920 года ў яго памяшканні працуе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы).

***

18 чэрвеня. 1911 год. Нарадзіўся Аляксандр Шыдлоўскі (в. Мінкі, цяпер Смаргонскі р-н), культурны дзеяч, кампазітар.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце