weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
11.06.2015 12:57 ,

На Вілейшчыне жанчына ўдарыла сужыцеля нажом – за медыцынскай дапамогай ён звярнуўся толькі назаўтра

Мужчыну ўдарылі нажом у грудзі.

Увечары 8 чэрвеня 53-гадовая жанчына ўдарыла нажом у грудзі свайго сужыцеля.

Адбылося гэта падчас бытавой сваркі ў вёсцы Ерхі.

Адразу 46-гадовы мужчына за медыцынскай дапамогай не звяртаўся. Назаўтра стала горш. Яго са свайго дома з пранікальным раненнем грудной клеткі даставілі ў Вілейскую цэнтральную раённую бальніцу і шпіталізавалі. Адтуль каля пяці гадзін вечара і паведамілі ў міліцыю.

Узбудзілі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, расказаў начальнік Вілейскага райаддзела Следчага камітэта  Яўген Мягкоў. Жанчыну затрымалі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце