weather 16° Маладзечна
weather 16° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 16° Ашмяны
weather 14° Валожын
weather 16° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
11.06.2015 10:35 ,

Начальнік Маладзечанскай інспекцыі прыродных рэсурсаў: не спяшайцеся высякаць сады ад вусеняў

Вусені знішчаюць толькі лісце, калі знікнуць вусені, дрэва адродзіцца.

Начальнік Маладзечанскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў лічыць, што ў навале вусеняў вінаватыя самі жыхары:

– У такой колькасці вусені не з’яўляюцца проста раптам. Вясной ці з восені прапусцілі жыхары гэты момант, не пачалі змагацца, а цяпер ужо кажуць пра катастрофу. Я магу вас запэўніць, катастрофы няма. І яшчэ я ведаю, што гэтыя вусені у Чырвоную Кнігу не занесеныя, таму змагацца з імі можна і трэба.

Па словах Уладзіслава Чарнова, у сераду ў Беразінскае і Канюхі накіравалі самалёты з хімікатамі, труціць вусеняў паспрабуюць з паветра.

– Але і самі людзі могуць з імі змагацца. Вусені, наколькі вядома мне, ядуць лісце толькі ноччу, днём яны па ствалах дрэў спускаюцца на зямлю. Дык вось калі да дрэва прывязаць мех, можна пазбіраць вусеняў у такую кішэню.

Што датычыцца алергіі, Уладзіслаў Віктаравіч параіў не дакранацца да касматых шкоднікаў.

– Канешне, ураджаю шкада і яго ўжо не выратуеш. Але хочацца сказаць мясцовым жыхарам, каб не спяшаліся высякаць дрэвы. Вусені знішчаюць толькі лісце, калі знікнуць вусені, дрэва адродзіцца.

Каб уратавацца ад пражэрлівых вусеняў, гаспадар высякае сад. Рэпартаж з вёсак, апанаваных вусенямі няпарнага шаўкапрада (Відэа, Фота)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце