weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
11.06.2015 09:43 ,

У субботу – нядзелю ў Беларусі прагназуецца спёка да +29 – 34°C

Слупкі тэрмометраў у Беларусі ў нядзелю ўзнімуцца да 34 градусаў.

Слупкі тэрмометраў у Беларусі ў нядзелю ўзнімуцца да 34 градусаў.

Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу “Надвор’е на лета” начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітры Рабаў.

“Цяпер у Беларусі ўсталявалася камфортнае надвор’е, дзьме паўночны вецер, але з чацвярга да нас пачне паступаць паўднёвае паветра, тэмпература будзе павышацца. Самае пекла чакаецца ў выхадныя дні – днём у суботу паветра прагрэецца да 25-32 градусаў, у нядзелю слупкі тэрмометраў узнімуцца да 27-34 градусаў”, — сказаў Дзмітрый Рабаў.

Ён адзначыў, што пры такой тэмпературы знаходзіцца ў межах горада вельмі складана, гэта моцна ўплывае на метэазалежных людзей: пажылых, маленькіх дзяцей.

Таму ім трэба вельмі ўважліва ставіцца да свайго здароўя і пастарацца не выходзіць з дома, асабліва апоўдні.

Паводле слоў Дзмітрыя Рабава, з панядзелка праз паўночна-заходнія рэгіёны Беларусі будуць праходзіць цыклон і актыўныя атмасферныя франты, таму на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы.

У панядзелак месцамі гэта будуць моцныя дажджы і навальніцы, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. У асобных раёнах магчымы град.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі таксама прагназуюцца дажджы і навальніцы. У панядзелак тэмпература паветра па паўночным захадзе складзе 21-26 градусаў, а на большай частцы тэрыторыі – 27-34 градусы. У аўторак гарачыня крыху спадзе, днём будзе 16-22, па паўднёвым усходзе захаваецца – 23-28 градусаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце