weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
12.06.2015 08:35 ,

Гвалтаўніка ў Вілейцы асудзілі да 13 год пазбаўлення волі

Прысуд суда ўступіў у законную сілу.

19 мая ўступіў у законную сілу прысуд суда ў дачыненні да 36-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Ён здзейсніў згвалтаванне жыхаркі Вілейкі і іншыя гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.

Адбылося гэта 31 кастрычніка 2014 года ўвечары ў лясным масіве Вілейкі.

Тады “Рэгіянальная газета” пісала, што дапамог затрымаць мужчыну тэлефонны званок: “Маладая жанчына ішла з працы дадому. У зацішным месцы заўважыла, што за ёй сочыць мужчына. Расказала па мабільным тэлефоне пра свае падазрэнні сяброўцы, а неўзабаве тая пачула ў трубцы крык.

Сяброўка патэлефанавала ў міліцыю. Супрацоўнікі мясцовага райаддзела ўнутраных спраў затрымалі 36-гадовага мужчыну. Ён сілай ужо адвёў жанчыну ў іншае месца”.

Сваёй віны не прызнаваў

Суд Вілейскага раёна Мінскай вобласці вынес прысуд 20 сакавіка. Мужчыну асудзілі да 13 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

– У судовым пасяджэнні абвінавачаны сваёй віны ў здзяйсненні злачынстваў не прызнаваў, – расказала вядучы спецыяліст суда Вілейскага раёна Таццяна Ткачова. – Аднак судовай калегіяй па крымінальных справах Мінскага абласнога суда скарга абвінавачанага пакінутая без задавальнення і прыгавор суда ўступіў у законную сілу.

У Вілейцы згвалцілі жанчыну – мужчыну затрымалі па званку

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце