weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
12.06.2015 22:47 ,

Пасля візіту Сямёна Шапіры работнікам завода металаканструкцый выплацілі зарплату цалкам сёння

Фота: news.mail.ru.

Як паведамілі карэспандэнтам "РГ" работнікі завода, інжынерна-тэхнічныя работнікі атрымалі заробак цалкам сёння вечарам.

Такім чынам, работнікам выплацілі заробак за красавік. Як будуць плаціць за май, пакуль невядома.

Работнікам цэха выплацілі палову заробку ўчора. 

Нашумелая сустрэча работнікаў завода з кіраўніцтвам адбылася 8 чэрвеня. Рабочыя абураліся і адмаўляліся працаваць без зарплаты. На гэта намеснік генеральнага дырэктара па фінансах і эканоміцы зрабіў гучную заяву, што пакладзе заяву аб звальненні ў панядзелак, калі зарплата не будзе выплачаная да канца тыдня.

Пра тое, што старшыня Мінаблвыканкама сёння наведаў завод, «РГ» падцвердзіў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі Аляксандр Саўчыц.

Паводле яго словаў, падчас візіту прагучала імя новага генеральнага дырэктара, які узначаліць ЗМК на наступным тыдні. Гэта Алег Мазура, цяперашні начальнік навукова-тэхнічнага цэнтра БЕЛАЗА з Жодзіна.

Рабочыя Маладзечанскага завода металаканструкцый: На завод возім абедаць свае сем’і

Як абвал расійскага рубля скалануў беларускі рынак

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце