weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
12.06.2015 12:17 ,

«Смаргонь» пасля буйной перамогі вярнулася на другое месца

"Смаргонь" выйграла 2:0.

Пасля паражэння ад “Ліды”, матч у Рэчыцы 6 чэрвеня для “чырвона-чорных” быў вельмі важны. Бывалі выпадкі, калі каманда займала апошняе месца, настройвалася на матч з фаварытам і давала сапраўдны бой.

Да таго ж з’явіліся праблемы са складам ў “Смаргоні”. У “лазарэце” апынуліся адразу чацвёра гульцоў асновы: цэнтральны абаронца Шмігера і тры паўабаронцы – Шуманаў, Жданок, Калінін. Затое моладзь атрымала магчымасць праявіць сябе.

У першую паўгадзіны гульня праходзіла ў роўнай барацьбе. Каманды стваралі моманты ля чужых варот, але моцнай небяспекі яны не неслі. Толькі на 30-й хвіліне госці здолелі адкрыць рахунак. Аляксандр Талканіца абыграў абаронцу на рагу штрафной і навесіў мяч ў варатарскую, дзе Уладзімір Казко галавой замкнуў гэты навес. Забіты мяч ўсяліў упэўненасць смаргонскім футбалістам у свае сілы, і яны сталі ствараць небяспечныя моманты.

Праз дзесяць хвілін Сяргей Крот ў акружэнні дзвюх абаронцаў здолеў аддаць дакладную перадачу на пакінутага ў адзіноце Аляксандра Талканіцу і апошні  спакойна “расстраляў” галкіпера гаспадароў – 2:0.

Да перапынку лік не змяніўся, а вось у другім тайме смаргонцы пакінулі яшчэ дзве “прабоіны” ў рэчыцкім “караблі”. Спачатку на 62-й хвіліне Сяргей Крот галавой скінуў мяч Віталю Ганічу і той дакладным ударам паслаў мяч у далёкі ад варатара кут варот – 3:0.

Яшчэ праз дзесяць хвілін Аляксандр Дзегцяроў па-майстэрску выканаў штрафны. Моцным і дакладным ударам ён не пакінуў ніякіх шанцаў варатару “Рэчыцы”.

Як вынік – другая перамога “чырвона-чорных” з буйным лікам, пасля якой смаргонцы зноў вярнуліся на другі радок у турнірнай табліцы.

Наперадзе ў каманды два дамашнія паядынкі: 13 чэрвеня супраць “Смалявічаў-СТІ” і 21 чэрвеня супраць сталічных “Крумкачоў”.

Відэагляд матча з сайта ФК «Смаргонь»

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце