weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
12.06.2015 10:07 ,

Трэнер Віталь Казяк: мая раніца – гэта планшэт, кава і навіны “Рэгіянальнай газеты”

Раніца Віталя Казяка пачынаеца з навін "Рэгіянальнай газеты".

Пра “Рэгіянальную газету” расказвае футбольны трэнер ДЮСШ №4 Віталь Казяк.

“Рэгіянальную газету” я пачаў чытаць гадоў пяць таму. Вельмі прыемна было чытаць  прафесійныя, граматныя артыкулы пра футбол Сяргея Зенько. Тады газету купляў кожную пятніцу.

Вядома, прачытаўшы спартыўную старонку, звяртаеш увагу і на іншыя тэмы.

“Рэгіянальная газета” піша пра штодзённыя праблемы, клопаты. Не абмінае ўвагай ні адну сферу жыцця рэгіёна. 

Праўда, цяпер папяровую версію газеты амаль не купляю. Затое раніцай уключаю планшэт, заварваю каву і чытаю навіны “Рэгіянальнай газеты” ў інтэрнэце. І зноў, як і пяць год таму, пачынаю чытаць электронную версію газеты з раздзелу “Спорт”.

Канешне, у першую чаргу шукаю інфармацыю пра свой любімы від спорту – пра футбол. Але вельмі добра, што “РГ” не абмінае ўвагай і іншыя. Заўсёды цікава прачытаць і пра хакей, і пра валейбол.

Трэба быць у курсе падзей. А з “Рэгіянальнай газетай” няма нічога прасцей быць заўсёды ў тэме.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце