weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -7° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -9° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
12.06.2015 14:14 ,

У Маладзечанскім раёне жанчына набыла машыну за паўмільярда рублёў. А даходу столькі не мела – налічылі мільёны падатку

Столькі афіцыйных даходаў у жанчыны не было.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне ўстанавіла жанчыну, якая набыла машыну коштам амаль у паўмільярда рублёў. Пры тым, афіцыйныя крыніцы даходаў былі нязначныя.

Жанчына не змагла растлумачыць і пацвердзіць крыніцы даходаў, за якія зрабіла дарагую пакупку, паведамляе інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Мінской вобласці.

Падатковая інспекцыя запатрабавала дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Устанавілі перавышэнне расходаў над даходамі на 492 мільёны рублёў. 

З сумы перавышэння налічылі амаль 60 мільёнаў рублёў падаходнага падатку. Жанчына цалкам выплаціла іх у бюджэт.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце