weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
12.06.2015 09:56 ,

З даху маладзечанскай бібліятэкі ўпаў рабочы. Цяпер ён у рэанімацыі

З даху бібліятэкі ўпаў рабочы.

У чацвер, 11 чэрвеня, пры правядзенні мантажных работ у Цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча з даху ўпаў рабочы.

Рамонтнымі работамі ў бібліятэцы займаецца ПМК-212.

Галоўны інжынер прадпрыемства Андрэй Вайшнаровіч пацвердзіў, што такая надзвычайная сітуацыя здарылася:

– Рабочаму 36 гадоў. Ён знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане.

У гарадской бальніцы адказалі, што мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі з траўмай шыйнага аддзела пазваночніка і з траўмай селязёнкі.

Следчы камітэт і інспекцыя па ахове працы праводзяць праверку.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце