weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
14.06.2015 11:20 ,

Ці зможаш ты даць правільны адказ, на задачу якую рашаюць 10% зямлян

Над задачай людзі дагэтуль ламаюць галаву.

Задача Ватсана, сфармуляваная ў 1960-х, дагэтуль “ламае мозг” непадрыхтаваным людзям. Толькі 10% зямлян здольныя даць правільны адказ з першага разу. 

Умовы задачы простыя:

Чалавеку прапануецца чатыры карткі. Адзін бок пафарбаваны ў блакітны ці зялёны колер, на другім боку лічба. Дзве карткі павернутыя да чалавека лічбамі (цотны і няцотны лікі), дзве – каляровымі бакамі (блакітным і зялёным). Сцвярджаецца, што калі на адным боку карткі цотны лік, то іншы бок блакітны. Колькі картак трэба перагарнуць, каб праверыць гэтае сцверджанне?

Вядома, можна перагарнуць усе чатыры карткі, але гэта не самы эфектыўны спосаб. А які эфектыўны? Адну, дзве, тры? Ці толькі чатыры, каб даведацца дакладна?

Інтэрактыўнае відэа на Youtube дазваляе праверыць, ці нармальная ў вас логіка (дакладней, нелагічнасць).

Задача Ватсана зацікавіла шэраг навукоўцаў: чаму яна такая простая, а большасць людзей яе не могуць вырашыць правільна? Даследаванні сістэм чалавечага мыслення, адказных за “нелагічнасць”, вядуцца дагэтуль: апошняя праца была апублікаваная ў красавіку 2015-га, праз паўсотні год пасля фармулёўкі задачы.

Мяркуецца, што цуд у самой фармулёўцы, што запускае “няправільны”, але звыклы чалавеку канкрэтны алгарытм мыслення, замест “правільнага” для задачы абстрактнага мыслення.

Калі тую самую задачу сфармуляваць не праз карткі, а пра пошук паліцыяй непаўнагадовых наведнікаў бараў, на яе дадуць правільны адказ 75% людзей. Так што калі не спраўляецеся з карткамі, проста не думайце пра карткі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце