weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
15.06.2015 13:00 ,

Да серады прагназуюць дажджы і навальніцы

Да серады прагназуюць дажджы.

Сёння, 15 чэрвеня, да канца дня ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі град. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём ад +22 да +27.

16 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым захадзе навальніцы. Вецер паўночны умераны. Тэмпература паветра ноччу ад +6 да +12, па паўднёвым захадзе да +16. Днём ад +17 да +23. Атмасферны ціск будзе расці.

17 чэрвеня ў краіну працягнуць паступаць халодныя паветраныя масы. Месцамі пройдуць дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад +5 да +12. Днём ад +14 да +20, па поўдні да +22.

У чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным захадзе магчымы навальніцы. Вецер ад 4 да 9 м/с, пры навальніцах да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад +4 да +11. Днём ад +15 да +22, па поўдні да +24.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце