weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
15.06.2015 15:44 ,

Двух абітурыентаў выгналі з аўдыторыі падчас ЦТ па беларускай мове праз тэлефоны. Аднаго з іх – у Маладзечне

Фота: grodnonews.by.

Пра гэта паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Абітурыентаў заўважылі на парушэннях падчас тэставання, якое адбылося ўчора ў 27 навучальных установах краіны.

У іх заўважылі мабільныя тэлефоны. Адзін з іх праходзіў тэст у Маладзечанскім політэхнічным каледжы, другі – у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце.

Яшчэ двух абітурыентаў не дапусцілі да тэсту па стане здароўя. Але, у адрозненне ад тых, каго выгналі, яны змогуць напісаць тэст у рэзервовы дзень.

Усяго на ЦТ па беларускай мове зарэгістраваліся 24 021 удзельнік, з іх прыйшлі 23 180.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце