weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
15.06.2015 12:52 ,

Дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Мала­дзечна: Ніколі так мала ў горадзе не будавалася дамоў

Аляксей Нагіх падчас агляду бібліятэкі: “Калі ўсё атрымаецца, дах накрыем ужо восенню”.

На пытанні пра тое, чаму ў Мала­дзечне амаль нічога не будуецца, калі ў 11-м мікрараёне пабудуюць школу і калі запрацуе бібліятэка, адказаў дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Маладзечна Аляксей Нагіх.

– Я не памятаю такога года, каб у горадзе амаль нічога не будавалася, – пачынае размову Аляксей Нагіх.

На сённяшні дзень будаўніцтва толькі двух дамоў у горадзе блізіцца да лагічнага завяршэння. Гэта дом у пятым мікрараёне, што за магазінам “Яшма”. Яго плануюць здаць ужо ў жніўні. І 40-кватэрны дом па вуліцы Сухой.

– Трэці дом, які мы сёння дабудоўваем, гэта так званы дом “Рамонак”, што ў Чысці. І гэта апошні дом, які будуецца жыллёва-будаўнічым кааператывам. У Маладзечне ўсе дамы будуюцца па дзяржзаказе.

– А што будуюць ля Рагазаў і вуліцы Міру?

– Там будзе жыллёвы комплекс з пяці дамоў на 52 кватэры кожны. Дамы будуць уяўляць секцыі з 4-х і 5-павярховак.

– Як рухаецца справа з будаўніцтвам 16-павярховак па вуліцы Купалы?

– Іх там не будзе. Па меншай меры, дакладна не сёлета. Для таго, каб правесці туды адны толькі інжынерныя сеткі, трэба каля 100 мільярдаў рублёў.

Затое цяпер праектуюцца 12-, 14- і 16-павярховыя дамы, якія, па словах Аляксея Нагіх, пабудуюць у 10 мікрараёне.

Што датычыцца пытання, калі ў 11 мікрараёне пабудуюць школу, Аляксей Нагіх патлумачыў, што цяпер вядзецца яе праектаванне.

Такі праект вымагае шмат грошай. Таму і чакаецца, што фінансаваць яго будуць ужо сродкамі рэспубліканскага бюджэту.

У бібліятэцы дах з’явіцца восенню

На рамонт даху Цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча з раённага бюджэту выдзелена чатыры мільярды рублёў. Рамантуе дах прадпрыемства ПМК-212.

Насуперак таму, што планавалася завозіць бэлькі з расійскага горада Ніжні Тагіл, металічныя канструкцыі вырабляе Маладзечанскі завод металічных вырабаў.

Дах плануюць накрыць ужо ў верасні, а калі завершыцца ўнутраны рамонт, бу­дзе залежаць ад фінансавання.

Два гандлёвыя аб’екты  з’явяцца да канца года

– Дазвол на будаўніцтва атрымалі два прадпрыемствы, – расказала начальніца аддзела архітэктуры і будаўніцтва Маладзечанскага райвыканкама Святлана Хрусталёва.

Гэта замежныя таварыствы з абмежаванай адказнасцю “ХРпраект” і “SAMEXпраект”. Першае прадпрыемства бу­дзе будаваць гандлёвы аб’ект па вуліцы Будаўнікоў, што каля Дома быту, другое – па вуліцы Гарадоцкай на скрыжаванні з Вялікім Гасцінцам.

– Якія па плошчы будуць гандлёвыя аб’екты, я вам сказаць не магу, таму што заказчык не прадаставіў дакументы на экспертызу ў поўным аб’ёме, – адказала Святлана Хрусталёва.

Па тэрмінах завяршыць будаўніцтва прадпрыемствы павінны да 31 снежня 2015 года. Але пакуль яшчэ будаўнічыя работы не пачаліся.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце