weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
15.06.2015 12:04 ,

Ля Вілейкі ў мікрааўтобусе знайшлі больш за чатыры з паловай тысячы літраў спірту. У гаражы ў Маладзечне адшукалі яшчэ

Спірт не дайшоў да спажыўцоў.

Паблізу вёскі Ручавыя ля Вілейкі 12 чэрвеня супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі і групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Вілейскага РАУС спынілі мікрааўтобус “Фольксваген”.

У ім перавозілі больш за чатыры з паловай тысячы літраў спірту расійскай вытворчасці без акцызных марак Беларусі.

Кіраваў мікрааўтобусам 26-гадовы жыхар вёскі Рагазы Маладзечанскага раёна. Мужчыну ў 2011 годзе прыцягвалі да адказнасці за захоўванне спіртаўтрымальнай прадукцыі, расказаў старшы оперупаўнаважаны па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Вілейскага РАУС Вадзім Кляпец.

Потым у гаражы ў Маладзечне маладзечанскія праваахоўнікі дадаткова канфіскавалі больш за 1800 літраў спірту і 61 літр расійскай гарэлкі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце