weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -8° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -9° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
15.06.2015 12:25 ,

Навукоўцы: найздаравейшыя людзі нараджаюцца ў маі

Найлепшым здароўем вылучаюцца людзі, народжаныя ў маі.

Амерыканскія даследчыкі з Калумбійскага ўніверсітэта прасачылі сувязь паміж датай нараджэння чалавека і станам яго здароўя.

Яны даследавалі каля 1,7 тысячы пацыентаў адной з лякарняў Нью-Ёрка і выявілі 55 захворванняў, развіццё якіх цесна звязанае з датай нараджэння.

З даследавання вынікае, што народжаныя ў ліпені і кастрычніку часцей за ўсё хварэюць на астму. У лістападаўскіх дзяцей часцей сустракаецца сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, у сакавіцкіх ёсць высокая рызыка развіцця сардэчных хваробаў.

Найлепшым здароўем вылучаюцца людзі, народжаныя ў маі, а найбольш хваравітыя з’яўляюцца на свет у кастрычніку, пішуць замежныя СМІ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце