weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
15.06.2015 10:34 ,

Трэнер ФК “Маладзечна ДЮСШ-4”: “Па праўдзе, лік ужо на 15 хвіліне павінен быць 3:0”

Маладзечна-Рагачоў- 2:1.

У суботу, 13 чэрвеня, на гарадскім стадыёне адбыўся матч паміж камандамі Маладзечна і Рагачова.

Гаспадары перамаглі з лікам 2:1. Пры гэтым, усе тры забітыя мячы гледачам пашчасціла ўбачыць у першым тайме.

У маладзечанцаў вылучыліся Сяргей Космач, якому належыць першы гол і Цімафей Ігруша, аўтар другога забітага мяча.

Пры гэтым, з трыбунаў чулася нараканне наконт нападаючых каманды “Маладзечна”.

Па каментар мы звярнуліся да галоўнага трэнера каманды Аляксандра Гармазы:

– На суботнім матчы адбылася такая сітуацыя, што нам не хапіла двух нашых нападаючых. Паўла Майсіёнка не адпусцілі з працы, а Аляксандр Парфёнаў атрымаў траўму. Таму нападаючых давялося “ляпіць з таго, што было”. 

Да таго ж, кажа Аляксандр Гармаза, на гульні каманды адбілася і стомленасць.

– Тры гульні сыграць за тыдзень – гэта не жарты. Я б сказаў, што суботняя гульня была вельмі валідольнай. Па праўдзе, ужо праз 15 хвілін лік павінен быць 3:0. Моманты стваралі, але не забівалі.

Да таго ж, маладзечанцы амаль забілі самі сабе праз неразбярыху ў абароне.

– Каб не стомленасць, – кажа Аляксандр Гармаза, праблем у нашых сапернікаў было б значна больш. Ну вынік мы паказалі. Тры ачкі зарабілі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце