weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
15.06.2015 16:16 ,

У Ашмянскім раёне ліпа ўпала на дом пенсіянеркі

У Ашмянскім раёне ліпа ўпала на дом пенсіянеркі.

14 чэрвеня ўвечары ў вёсцы Габрыялаўшчына Ашмянскага раёна разгулялася непагадзь.

78-гадовая мясцовая жыхарка ў гэты час знаходзілася ў сваім доме. За ліўнем і громам яна не адразу зразумела, што на дах звалілася старая ліпа. Неўзабаве са столі палілася вада. Гаспадыня пачала збіраць ваду. Калі выйшла ў двор, убачыла, што дрэва вывярнула з коранем.

Пенсіянерка патэлефанавала дачцэ ў райцэнтр, а тая – у службу “101”.

Выратавальнікі з бліжэйшага паста вёскі Навасады распілавалі дрэва і па частках прыбралі яго з хаты.  Работы доўжыліся каля двух гадзін.

З-за падзення дрэва пашкоджаны дах жылога дома на плошчы 15 квадратных метраў. Пацярпелых людзей няма.

Пашкоджанаму даху цяпер патрабуецца рамонт, а пенсіянерка часова будзе пражываць у Ашмянах у дачкі.

Лівень з парывамі ветру доўжыўся каля дзесяці хвілін. У вёску таксама была накіравана брыгада раённых электрасетак і пагрузчыкі.

Спецыялісты правялі расчыстку сельскай дарогі, на якую ўпалі больш за два дзесяткі старых дрэў, аднавілі пашкоджаныя лініі электраперадач.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце